Барыс Флоравіч Манцэвіч
Барыс Флоравіч Манцэвіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1933[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 жніўня 2022 |
Бацька | Флор Данатавіч Манцэвіч |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст, пісьменнік |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Барыс Флоравіч Манцэвіч (1933, Мёршчына — 18 жніўня 2022) — беларускі журналіст, пісьменнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1933 годзе ў сям’і настаўнікаў. Бацька — Флор Данатавіч Манцэвіч (1890—1941) браў удзел у Народным сходзе ў Беластоку ў 1939 годзе, выступаў з дакладам па адным з асноўных пытанняў парадку дня, а затым ездзіў з заходнебеларускай дэлегацыяй у Маскву[2]. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны, у 1941 годзе бацька быў расстраляны захопнікамі ў Полацку. Маці Аляксандра Міхайлаўна засталася адна з пяццю дзецьмі. Яна актыўна ўключылася ў барацьбу з ворагам у радах падпольшчыкаў і партызан, стварыла адзіны ў Беларусі падпольны партызанскі атрад «Масква», а ў пасляваенны час арганізоўвала першы на Мёршчыне дзіцячы дом — Александроўскі[2].
Скончыў у 1952 годзе Мёрскую СШ[2], пасля ў 1957 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ, а ў 1965 годзе — Мінскую вышэйшую партыйную школу. Працаваў у вілейскай раённай газеце «За Савецкую Радзіму» («Шлях Перамогі»), Вілейскім гаркаме партыі, бярэзінскай газеце «Сцяг Леніна» («Бярэзінская панарама»)[3]. Псеўданім: Якім Пярэчка (так падпісваўся бацька)[4].
Член Беларускага Саюза журналістаў з 1958 года[3].
Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС[3].
Пахаваны ў Іжы.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ NUKAT — 2002.
- ↑ а б в Барыс Манцэвіч наш зямляк. 12.01.2022
- ↑ а б в У раённай бібліятэцы прайшла сустрэча Барыса Манцэвіча з прыхільнікамі яго мастацтва. 31 мая 2016(недаступная спасылка)
- ↑ Янка Саламевіч. Слоўнік беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў. 1983
- Нарадзіліся ў 1933 годзе
- Нарадзіліся ў Мёрскім раёне
- Памерлі 18 жніўня
- Памерлі ў 2022 годзе
- Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
- Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
- Члены Беларускага саюза журналістаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Беларусі
- Журналісты Беларусі
- Мемуарысты Беларусі
- Ліквідатары Чарнобыльскай аварыі