Перайсці да зместу

Флор Данатавіч Манцэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Флор Данатавіч Манцэвіч
Род дзейнасці настаўнік, грамадскі дзеяч
Дата нараджэння 30 жніўня 1890(1890-08-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 ліпеня 1941(1941-07-30) (50 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Данат Паўлавіч
Маці Алена Паўлаўна
Жонка Аляксандра Міхайлаўна Манцэвіч (Герасімава)
Дзеці Барыс Флоравіч Манцэвіч
Альма-матар
Член у

Флор Данатавіч Манцэвіч, у некаторых крыніцах Фларыян (30 жніўня 1890, вёска Іказнь, Браслаўскі раён Віцебскай вобласці30 ліпеня 1941, Полацк) — беларускі педагог, грамадскі дзеяч.

Старонкі пашпарта Флора Манцэвіча. 1940 год

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацька — удзельнік паўстання 1863 года. Скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю (1910). Настаўнічаў у Дзвінскім павеце Віцебскай губерні.

Збіраў беларускі песенны і музычны фальклор, займаўся музыкай, дасылаў карэспандэнцыі ў газету «Наша Ніва» (псеўданім Якім Пярэчка). У іх абараняў годнасць селяніна, выступаў супраць нацыянальнага прыгнёту.

У Першую сусветную вайну санітар пры шпіталях.

Ад 1917 года ўдзельнічаў у арганізацыі школьнага навучання на радзіме, з 1923 года настаўнік у польскай пачатковай школе на Браслаўшчыне і Міёршчыне. Выступаў за адкрыццё беларускіх школ у Заходняй Беларусі.

Член Таварыства беларускай школы.

Першы настаўнік народнага артыста СССР Генадзя Іванавіча Цітовіча.[1][2]

З далучэннем Заходняй Беларусі да БССР удзельнічаў у стварэнні новай сістэмы народнай адукацыі. У Друі ўзначальваў курсы па перападрыхтоўцы настаўнікаў беларускіх школ, працаваў настаўнікам у вёсцы Малая Кавалеўшчына Міёрскага раёна.

Дэпутат Народнага сходу Заходняй Беларусі (28.—30.10.1939, Беласток), член яго Паўнамоцнай камісіі для прадастаўлення Дэкларацыі аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў БССР на 5-ю нечарговую сесію Вярхоўнага Савета СССР. Дакладчык на сходзе па пытанні «Аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад Беларускай ССР».

У пачатку нацысцкай (нямецкай) акупацыі Беларусі па даносе арыштаваны гітлераўцамі і пасля катаванняў расстраляны. Дакладнае месца смерці і пахавання невядомыя, ёсць не пацверджаныя звесткі, што загінуў у Полацку.

Зноскі

  1. Г.И.Цитович. Мой первый учитель // Люди Нарочанского края. Воспоминания участников революционной борьбы и Великой Отечественной войны. — Мн.: Беларусь, 1975. — С. 94-101. — 592 с. — 75 000 экз.
  2. Страницы истории Архівавана 4 лютага 2016. (руск.) // Сайт Мёрскага райвыканкама
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзия — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0069-9 (т. 10).
  • Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.].. — Мн.: БелЭн, 1999. — С. 71. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
  • Памяць. Міёрскі раён. Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі. Рэд. Марціновіч В.У.. — Мн.: Беларуская навука, 1998. — С. 244. — 628 с.
  • Люди Нарочанского края. Воспоминания участников революционной борьбы и Великой Отечественной войны. — Мн.: Беларусь, 1975. — С. 94, 478, 480. — 592 с. — 75 000 экз.
  • Г.А.Каханоўскі. Адчыніся, таямніца часу: гісторыка-літаратурныя нарысы. — Мн., 1984.
  • Партийное подполье в Белоруссии, 1941-1944: страницы воспоминаний. — Мн.: Беларусь, 1986. — С. 39. — 414 с.
  • С. А.Умрейко, А.И.Залесский, П.Н.Кобринец. Патриотизм учителей и школьников Белоруссии в борьбе против немецко-фашистских оккупантов. — Мн.: выдавецтва БДУ імя Леніна, 1980. — С. 53. — 172 с.
  • И.Ф.Климов, Н.Граков. Партизаны Вилейщины. — Мн.: Беларусь, 1970. — С. 216. — 382 с.