Рудзея (вадасховішча)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Вадасховішча Рудзея)
Рудзея | |
---|---|
Каардынаты: 53°50′18,5″ пн. ш. 30°41′29,85″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Магілёўская вобласць |
Даўжыня | 12 км |
Шырыня | 0,7 км |
Плошча | 3,85 км² |
Аб'ём | 0,0083 км³ |
Найбольшая глыбіня | 7,6 м |
Плошча вадазбору | 329 км² |
Упадаюць | Рудзея, Чарняўка, Ільменка |
Выцякаюць | Рудзея |
Год напаўнення | 1986 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рудзе́я — вадасховішча на мяжы Магілёўскага і Чавускага раёнаў, каля населеных пунктаў Гародня і Мядзвёдаўка. Створана на рацэ Рудзея ў 1986 годзе ў мэтах арашэння сельскагаспадарчых угоддзяў, рыбагадоўлі і адпачынку.
Плошча паверхні 3,85 км², даўжыня 12 км, найбольшая шырыня 700 м, глыбіня 7,6 м, аб'ём вады 8,3 млн м³. Плошча вадазбору 329 км². Берагавая лінія звілістая, у вусцях рэк і ручаёў утварае залівы. На поўначы ўпадае ручай Ільменка.
Каля вадасховішча пралягае аўтамабільная дарога Р122. На беразе вадасховішча спартыўна-аздараўленчы цэнтр «Рудзея»[1].
Зноскі
- ↑ Спортивно-оздоровительный центр «Рудея» Архівавана 27 лістапада 2013. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рудзея // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 428. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 18. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)