Вадзяны млын (Каменнае Крывое)
Славутасць | |
Вадзяны млын | |
---|---|
![]() | |
54°20′02″ пн. ш. 29°47′10″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Каменнае Крывое |
Тып будынка | вадзяны млын |
Дата пабудовы | ХІХ стагоддзе |
Статус |
![]() |
Стан | руіны |
![]() |
Вадзяны млын — колішні прамысловы будынак у вёсцы Каменнае Крывое Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на рацэ Крывой, каля аўтамабільнай дарогі Талачын — Круглае.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/29/Kamiennaje_Kryvoje%2C_vadziany_mlyn._%D0%9A%D0%B0%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%B0%D0%B5_%D0%9A%D1%80%D1%8B%D0%B2%D0%BE%D0%B5%2C_%D0%B2%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%8F%D0%BD%D1%8B_%D0%BC%D0%BB%D1%8B%D0%BD_%282018%29.jpg/220px-Kamiennaje_Kryvoje%2C_vadziany_mlyn._%D0%9A%D0%B0%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%B0%D0%B5_%D0%9A%D1%80%D1%8B%D0%B2%D0%BE%D0%B5%2C_%D0%B2%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%8F%D0%BD%D1%8B_%D0%BC%D0%BB%D1%8B%D0%BD_%282018%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/79/%D0%9A%D0%B0%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%B0%D0%B5_%D0%9A%D1%80%D1%8B%D0%B2%D0%BE%D0%B5._%D0%92%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%8F%D0%BD%D1%8B_%D0%BC%D0%BB%D1%8B%D0%BD_%2801%29.jpg/220px-%D0%9A%D0%B0%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%B0%D0%B5_%D0%9A%D1%80%D1%8B%D0%B2%D0%BE%D0%B5._%D0%92%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%8F%D0%BD%D1%8B_%D0%BC%D0%BB%D1%8B%D0%BD_%2801%29.jpg)
Узведзены з чырвонай цэглы ў другой палове ХІХ — пачатку XX стагоддзя. Млын належаў памешчыкам Гардзялкоўскім і функцыянаваў да пачатку Другой сусветнай вайны.
У 1990-х гадах будынак быў набыты і абсталяваны пад прыдарожную кавярню. Але неўзабаве ён згарэў, і аднаўляць яго ніхто не стаў[1].
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1288 ад 3 верасня 2008 года вадзяному млыну быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці рэгіянальнага значэння.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак з двухсхільным дахам, да якога прымыкала аднапавярховае працоўнае памяшканне.
Масіўныя сцены прарэзаны невялікімі прамавугольнымі вокнамі. На першым паверсе знаходзілася турбіна, на другім — жорны, на трэцім — гаспадарчыя памяшканні[2].
Зноскі
- ↑ Сяргей Кавалеўскі. Млын на рацэ Крывой. Чым знакамітыя мясціны недалёка ад Друцка, дзе настаўнічаў Якуб Колас(недаступная спасылка). // Віцебскія весці, 16 студзеня 2017. (бел.)
- ↑ Млын вадзяны. — Прыдзвінскі край, 30 студзеня 2020. (бел.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Орловский, А. Здесь была мельница / А. Орловский, С. Иванов // Наша Талачыншчына. — 2009. — 5 верас. — С. 4.
- Пяць прычын наведаць Талачынскі раён / падрыхт. Н. Чарнічэнка // Віцьбічы = Витьбичи. — 2019. — 16 февр. — С. 5-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вадзяны млын (Каменнае Крывое) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Вадзяны млын (Каменнае Крывое) на сайце Radzima.org
- Вадзяны млын (Каменнае Крывое) на сайце «Архіварта»