Вадзім Уладзіміравіч Мельнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Вадзім Мельнік
Поўнае імя Вадзім Уладзіміравіч Мельнік
Нарадзіўся 28 студзеня 2001(2001-01-28)[1] (23 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 174 см
Вага 65 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2022 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 7 (0)
2022   Беларусь Маладзечна 22 (1)
2023 Беларусь Маладзечна 0 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 ліпеня 2023.

Вадзім Мельнік (нар. 28 студзеня 2001, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец футбольнага клуба «Іслач», з 2017 года пачаў выступаць за дубль. У 2020 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 23 мая 2020 года ў матчы супраць «Энергетыка-БДУ» (1:2), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме. Неўзабаве падпісаў першы прафесійны кантракт з «Іслаччу»[4]. Пазней у 2020 годзе працягваў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, а ў сезоне 2021 гуляў толькі за дубль.

У сакавіку 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў «Маладзечна»[5]. Замацаваўся ў асноўным складзе каманды. Па заканчэнні сезона 2022 вярнуўся з арэнды ў «Іслач»[6], а ў студзені 2023 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з клубам[7].

Падрыхтоўку да сезона 2023 прапусціў з-за траўмы. У сакавіку 2023 года падоўжыў кантракт з «Маладзечнам»[8]. У ліпені 2023 года, так і не згуляўшы ў новым сезоне з-за траўмы, пакінуў клуб[9].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Іслач Беларусь 7 0
2018 дубль Іслач Беларусь 14 0
2019 дубль Іслач Беларусь 27 3
2020 Д1 Іслач Беларусь 7 0
2021 дубль Іслач Беларусь 22 0
2022 Д2 Маладзечна Беларусь 22 1
2023 (1) Д2 Маладзечна Беларусь 0 0

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://www.pressball.by/footballstat/vadim_melnik/
  2. https://fcisloch.by/player.asp?id=Vadim-Melnik-48&season=2021MEN
  3. https://fcisloch.by/player.asp?id=Vadim-Melnik-48
  4. Мельник подписал первый профессиональный контракт с «Ислочью» (руск.). by.tribuna.com (30 мая 2020). Праверана 26 студзеня 2023.
  5. "Ислочь" отдала Вадима Мельника в аренду "Молодечно-2018" (руск.). football.by (23 сакавіка 2022). Праверана 26 студзеня 2023.
  6. Футбол. В "Ислочь" вернулись пять игроков (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (19 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2022. Праверана 19 снежня 2022.
  7. Вадим Мельник расторг контракт с клубом (руск.). Афіцыйны сайт «Іслачы» (25 студзеня 2023). Праверана 26 студзеня 2023.
  8. С "Молодечно-2018" продлили контракты четыре игрока (руск.). football.by (15 сакавіка 2023). Праверана 15 сакавіка 2023.
  9. "Молодечно" покинули два полузащитника (руск.). football.by (11 ліпеня 2023). Праверана 12 ліпеня 2023.