Вайна асаў і ванаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пачатак вайны асаў і ванаў.

Вайна асаў і ванаў — адна з ключавых падзей у скандынаўскай міфалогіі, узброены канфлікт паміж групамі багоў асаў і ванаў.

Вайна пачалася з-за забойства асамі вядзьмаркі Гульвейг, створанай ванамі з золата і пасланай у Мідгард (землі, населеныя людзьмі), каб сапсаваць норавы яго жыхароў (паколькі ваны былі незадаволены тым, што людзі шануюць толькі асаў). Ваны аблажылі Асгард, а бітву пачаў кароль асаў Одзін, які кінуў у ванаў сваю дзіду. Падчас вайны ваны разбурылі сцены Асгарда, аднак у вулічных баях асы сталі атрымліваць верх. У выніку паміж асамі і ванамі быў заключаны мірны дагавор і адбыўся абмен закладнікамі: да ванаў пайшоў ас Хёнір, а да асаў — ван Ньёрд, за якім рушылі ўслед яго дзеці, Фрэйр і Фрэя. Гэта вайна, паводле скандынаўскай міфалогіі, адзначыла сабой канец Залатога веку.

Магчымая сувязь гэтай вайны з рэальнымі гістарычнымі падзеямі старажытнасці дагэтуль з'яўляецца прадметам навуковых дыскусій. У прыватнасці, шэраг даследчыкаў праводзіць паралелі паміж гэтай вайной і матывам выкрадання сабінянак у старажытнарымскай міфалогіі.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]