Вайшкуны (курганны могільнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вайшкуны́ — курганны могільнік каля вёскі Вайшкуны Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Размяшчаецца за 2 кіламетры на паўночны ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Гарэлы Бор.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Налічваецца 21 круглы насып дыяметрам ад 6 да 10 метраў, вышынёй ад 0,3 да 1,5 м. Пераважаюць курганы дыяметрам 7—9 м і вышынёй 0,5—1 м. Больш высокія — у цэнтральнай частцы могільніка, нізкія — у заходняй. Вакол большасці насыпаў ёсць раўкі з перамычкамі. Абследавалі ў 1938—1939 гадах Х. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч. У 1975 годзе Я. Г. Звяруга раскапаў 9 курганоў ва ўсходняй і паўночнай частках могільніка. У курганах сабраны разнастайны пахавальны інвентар. Курганы датуюцца ІХХІ стагоддзямі. Могільнік належаў балцкім плямёнам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]