Валерый Барысавіч Куцко

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валерый Барысавіч Куцко
Дата нараджэння 12 сакавіка 1955(1955-03-12) (64 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды

Валерый Барысавіч Куцко (нар. 12 сакавіка 1955, г. Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1977 годзе БПІ (выкладчыкі І. А. Іода, Г. А. Патаеў). З 1977 года працуе ў інстытуце «Белдзяржпраект», галоўны архітэктар праектаў.

Член Саюза архітэктараў з 1984 года (членскі білет № 767).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: Сярэдняя школа міліцыі па праездзе Металістаў у Мінску (1981—1983, будаўніцтва ў 1984—1986; сааўтар Б. С. Косціч), харчаблок-сталовая ў г. Лангепасе (1984, будаўніцтва ў 1985—1986); будынак Дзяржзабеспячэння БССР па вул. Казінца ў г. Мінску (1985—1986, будаўніцтва ў 1987—1989, сааўтар Р. Я. Меметаў); водалячэбніца ў санаторыі-прафілакторыі «Баравое» (1997—1998, будаўніцтва ў 1998—2000; сааўтар Ю. С. Ананіч); ДРЦ з адміністрацыйным блокам Нацыянальнага банка РБ (1997—2000, будаўніцтва ў 2000—2004; сааўтар В. П. Шагавік); комплекс паркінгаў у раёне Камароўскага рынку (1996—2002, будаўніцтва ў 1998—2004; сааўтар У. М. Плюснін); шматзалавы кінатэатр «Беларусь» па вул. Раманаўская Слабада (2004—2006, будаўніцтва ў 2006—2008; сааўтары А. І. Чыжык, А. В. Рыяўба); шматпрофільны культурна-спартыўны комплекс «Мінск-арэна» (як ГАП, кіраўнік аўтарскага калектыва А. І. Нічкасаў): шматфункцыянальная спартыўна-відовішчная арэна з трыбунамі на 15 тысяч гледачоў і адкрытая шматузроўневая аўтастаянка на 1080 машынамесцаў у складзе комплексу (2006—2008, будаўніцтва ў 2007—2009; сааўтары У. А. Будаеў, А. М. Ніціеўскі , А. А. Шабалін, В. Д. Нікіцін); адміністрацыйны будынак АСБ «Беларусбанк» па пр. Дзяржынскага ў г. Мінск (2005—2009, будаўніцтва ў 2009—2012; сааўтары А. В. Рыяўба, А. І. Чыжык) — усе ў Мінску; навучальны корпус на 1200 месцы культурным цэнтрам для студэнцкай моладзі і інтэрнатам на 316 месцаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта па вул. Пушкіна, 4 у Пінску (2005—2009, будаўніцтва ў 2009-11; сааўтары А. В. Рыяўба, А. І. Чыжык); універсальная спартыўная зала для гульнявых відаў спорту па вул. Б. Хмяльніцкага ў Гомелі (2010—2012, будаўніцтва ў 2011—2012; сааўтары А. В. Рыяўба, Р. Несен).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Дыпломы нацыянальнага фестывалю архітэктуры 2000 года за праект «ДРЦ з адміністрацыйным блокам Нацыянальнага банка РБ у г. Мінску», рэспубліканскага фестывалю архітэктуры 2001 за рэалізацыю праекта «Паркінг у г. Мінску», дыплом і медаль лаўрэата VI Нацыянальнага фестывалю архітэктуры 2005 за рэалізацыю праекта «ДРЦ з адміністрацыйным блокам Нацыянальнага банка РБ у г. Мінску», дыплом Саюза архітэктараў Расіі 2007 за праект «Шматпрофільны культурна-спартыўны комплекс „Мінск-арэна“ ў г Мінску», Вялікі Гран-пры IX Нацыянальнага фестывалю архітэктуры 2011 за рэалізацыю праекта «Шматпрофільны культурна-спартыўны комплекс „Мінск-арэна“ ў г Мінску».

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2013) за стварэнне шматпрофільнага культурна-спартыўнага комплексу «Мінск-арэна».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Куцко Валерий Борисович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.