Анатоль Іванавіч Нічкасаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з А. І. Нічкасаў)
Jump to navigation Jump to search
Анатоль Іванавіч Нічкасаў
Міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі
29 снежня 2010 — 10 верасня 2013
Прэм’ер-міністр: Міхаіл Мясніковіч
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Аляксандр Селязнёў
Пераемнік: Анатоль Чорны
 
Адукацыя:
Дзейнасць: дыпламат
Месца працы:
Член у:
Нараджэнне: 19 чэрвеня 1955(1955-06-19) (64 гады)
 
Узнагароды:

Анато́ль Іва́навіч Нічка́саў (19 чэрвеня 1955, Новасібірск, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі (20102013).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1978 годзе скончыў Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працоўную дзейнасць пачаткаў у 1972 чарцёжнікам-канструктарам інстытута «Сібакадэмпраект». З 1978 працаваў архітэктарам у Новасібірскім аддзяленні інстытута «УНДПІЭТ[ru]»[1].

У 1981 па запрашэнні Бабруйскага гарвыканкама працаваў старэйшым архітэктарам у інстытуце «Магілёўграмадзянпраект». У 1983 годзе быў прызначаны на пасаду намесніка галоўнага архітэктара г. Бабруйска, адначасова з’яўляўся галоўным ландшафтным архітэктарам Бабруйскага гарвыканкама. У 1986 быў прызначаны начальнікам архітэктурна-планіровачнага ўпраўлення Бабруйскага гарвыканкама — галоўным архітэктарам г. Бабруйска[1].

У 19901992 гадах працаваў на пасадзе начальніка аддзела горадабудаўніцтва — намесніка начальніка Галоўархітэктуры Дзяржбуда БССР. У 1992—1994 гадах дырэктар інстытута «Мінскграмадзянпраект». Акрамя прафесійных пытанняў займаўся таксама пытаннямі структурнай перабудовы і функцыянавання інстытута ў новых гаспадарча-эканамічных умовах. З чэрвеня па верасень 1994 з’яўляўся старшынёй Камітэта архітэктуры Мінгарвыканкама і галоўным архітэктарам г. Мінска[1].

У верасні 1994 прызначаны на пасаду намесніка Міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. З 29 снежня 2010[2] па 10 верасня 2013 год — Міністр архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь[1].

У верасні 2013 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан[3]

Валодае англійскай мовай.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляўся старшынёй камісіі па горадабудаўніцтве Міжурадавага савета па супрацоўніцтве ў будаўнічай дзейнасці краін СНД. Член Беларускага Саюза архітэктараў з 1985 года. Акадэмік Расійскай акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук[1].

Узначальваў распрацоўку законаў Рэспублікі Беларусь «Аб асновах архітэктурнай і горадабудаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь», «Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь»[1].

З’яўляўся кіраўніком аўтарскіх калектываў і прымаў непасрэдны ўдзел у праектаванні і будаўніцтве наступных буйных архітэктурных аб’ектаў: жылога гарадка Рось Гродзенскай вобласці для ваеннаслужачых, пераселеных з Германіі; жылога раёна «Алімпійскі» па вул. Вясёлкавай у г. Мінску; летняга амфітэатра культурнага цэнтра «Славянскі базар» у г. Віцебску; шматфункцыянальна культурна-спартыўнага комплексу «Мінск-Арэна»; комплексу будынкаў штаб-кватэры Нацыянальнага Алімпійскага камітэта; жылых раёнаў «Гуасімаль» і «Лібертадор» у г. Маракай у Венесуэле[1].

Пад яго непасрэдным кіраўніцтвам у 2011—2013 завершана рэалізацыя інвестыцыйных праектаў па будаўніцтве тэхналагічных ліній па вытворчасці цэменту ў ААТ «Беларускі цэментавы завод», ААТ «Краснасельскбудматэрыялы», ААТ «Крычаўцэментнашыфер», мадэрнізацыя дзеючай лініі флоат-шкла ў ААТ «Гомельшкло», 5-й тэхналагічнай лініі на РУП «Граніт», распачата будаўніцтва Сітніцкага горна-ўзбагачальнага камбіната[1].

Пражывае ў Мінску па вул. Грыбаедава, 10[1].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае траіх дзяцей.

Узнагароды і ганаровыя званні[правіць | правіць зыходнік]

За жылы комплекс «Алімпійскі» ў 2000 годзе узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»[1].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ничкасов Анатолий Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,00 1,01 1,02 1,03 1,04 1,05 1,06 1,07 1,08 1,09 1,10 Ничкасов Анатолий Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 704 ад 29 снежня 2010 "Аб прызначэнні членаў Урада Рэспублікі Беларусь" (руск.) .
  3. А.Нічкасаў назначаны паслом Беларусі ў Казахстане.