Праспект Дзяржынскага (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праспект Дзяржынскага
Мінск
Фатаграфія
Праспект Дзяржынскага паблізу станцыі метро Пятроўшчына
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Маскоўскі
Працягласць 7,8 км
Найбліжэйшыя
станцыі метро

 1  Плошча Леніна,  2  Няміга,
 3  Плошча Фрацішка Багушэвіча (будуецца),
 1  Грушаўка,
 1  Міхалова,
 1  Пятроўшчына,


 1  Малінаўка.
Тралейбусныя маршруты 8, 10, 12, 23, 36, 39, 40, 53
Аўтобусныя маршруты 49, 57, 74с, 84, 118
Назва ў гонар Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі
Паштовы індэкс 220025
Commons-logo.svg Праспект Дзяржынскага на Вікісховішчы

Праспект Дзяржынскага — магістральная вуліца ў Маскоўскім раёне Мінска. Названа ў гонар Фелікса Дзяржынскага (1877—1926), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча СССР.

Праспект даўжынёй каля 7,8 км ідзе ад плошчы Багушэвіча ў цэнтральнай частцы горада на паўднёвы захад і канчаецца каля Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі. Да 1977 года называўся вул. Савецкіх пагранічнікаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У сярэдзіне сямідзясятых гадоў было вырашана пабудаваць вуліцу-дублёр Ленінскага праспекту для выезду ў брэсцкім кірунку. Прыкладна ў гэты час пашырылі вуліцу Нямігу і падоўжылі яе да цяперашняй плошчы Францішка Багушэвіча — з гэтага месца мела пачынацца новая магістральная вуліца на паўднёвы захад. У 1977 годзе вуліцу Савецкіх пагранічнікаў перайменавалі ў праспект Дзяржынскага. У шматлікіх крыніцах указана, што перайменаванне адбылося ў 1979-м, аднак на самой справе ў гэтым годзе скончыўся першы этап рэканстукцыі праспекта, а новае імя магістраль атрымала да 100-годдзя нараджэння Ф. Э. Дзяржынскага — у 1977-м.[1]

Прыкладна ў 1984, была пабудавана транспартная развязка з праспектам Жукава.

З 2009[2] па 2014 годы праводзілася рэканструкцыя праспекту, праездная частка была пашырана да 8 палосаў, адкрыты дзве транспартныя развязкі, пабудавана 8 падземных пешаходных пераходаў, зроблены шырокія тратуары[3], адкрыты 4 станцыі метро.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Гл. Славутасці Мінска

Развязкі[правіць | правіць зыходнік]

Грамадскі транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Па праспекце Дзяржынскага пракладзены аўтобусныя і тралейбусныя маршруты грамадскага транспарту. Маюцца чатыры дзеючыя станцыі метро: Грушаўка, Міхалова, Пятроўшчына, Малінаўка — на скрыжаваннях з вуліцамі Шчорса, Гурскага, Голубева і Ясеніна адпаведна.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]