Беларусь (кінатэатр, Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кінатэатр
Кінатэатр «Беларусь»
Multiplex Belarus.JPG
53°54′18″ пн. ш. 27°32′35″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Архітэктар Валерый Барысавіч Куцко, А. І. Чыжык[d] і Аляксей Валер'евіч Рыяўба[d]
Дата заснавання 12 верасня 2008
Стан Працуе

Кінатэатр «Беларусь» (Мінск)
Кінатэатр «Беларусь»
Кінатэатр «Беларусь»

«Беларусь» — шырокафарматны кінатэатр у Мінску, размешчаны па адрасе вуліца Раманаўская Слабада, 28. Найбольш наведвальны кінатэатр Мінска, за 2016 год кінатэатр прыняў 697 797 гледачоў[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З 1997 года калектыў аўтараў пад кіраўніцтвам архітэктара Леанарда Маскалевіча распрацоўваў праект будаўніцтва на месцы кінатэатра Музея сучаснага выяўленчага мастацтва. Праект быў зацверджаны ўрадам, аднак на працягу 3 гадоў Міністэрства культуры так і не прыступіла да працы.

Ранейшы будынак кінатэатра быў разбураны пасля 8 гадоў прастою. Новы будынак на гэтым месцы быў спраектаваны ў 20042006 годзе аўтарскім калектывам інстытута «Белпраект», у які ўваходзілі В. Б. Куцко, А. І. Чыжык, А. В. Рыяўба. Пабудаваны ў 20062008 гадах[2]. Ізноў кінатэатр адкрыўся 12 верасня 2008 года напярэдадні святкавання Дня горада. Новы кінатэатр у дзень адкрыцця наведаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка[3]. Кінатэатр «Беларусь» — першы ў краіне сучасны мультыплекс (5 залаў)[4].

Апісанне і характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

У кінатэатры 5 камфортных кіназалаў з мяккімі крэсламі, падлакотнікі якіх абсталяваны трымальнікам для шклянак ці бутэлек невялікага аб’ёму, агульнай умяшчальнасцю 1012 месцаў:

  • 1 зала — 280 месцаў;
  • 2 зала — 221 месца;
  • 3 зала — 169 месцаў;
  • 4 зала — 197 месцаў;
  • 5 зала — 145 месцаў.

Залы размяшчаюцца вакол кінапраекцыйнай, якая знаходзіцца на адзнацы +4,2 метра і абсталявана камп’ютарнай сістэмай бесперамотачнай дэманстрацыі фільмаў, што дазваляе паказваць або адначасова ў 5 залах адзін і той жа фільм, або ў кожнай зале розныя. Першапачаткова ж планавалася будаўніцтва шасцізальнага кінакомплекса на 1,5 тысячы наведвальнікаў (кожная зала прыкладна на 250 чалавек).

У кінатэатры размешчаны прасторны вестыбюль, бар. Побач аўтастаянка на 40 машынамесцаў. Для рашэння праблемы з паркоўкай аўтамабіляў планавалася блізка ад мультыплекса пабудаваць падземную двухузроўневую аўтастаянку на 200 машын з заездам з вуліцы Раманаўская Слабада і выездам на вуліцу Ракаўская, якая б была злучана падземным пераходам з першым паверхам кінакомплекса.

Кінатэатр «Беларусь» знаходзіцца ў муніцыпальнай уласнасці ўнітарнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Зноскі

  1. В каком столичном кинотеатре самый большой экран и какие фильмы предпочитают минчане?
  2. Куцко Валерий Борисович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
  3. Александр Лукашенко посетил многозальный кинотеатр «Беларусь» в Минске
  4. «Беларусь» (Минск)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]