Валерый Васільевіч Барашкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валерый Васільевіч Барашкоў
Род дзейнасці настаўнік
Дата нараджэння 9 ліпеня 1950(1950-07-09) (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Валерый Васільевіч Барашкоў (нар. 9 ліпеня 1950, в. Петухоўка, Чавускі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі настаўнік-метадыст, народны настаўнік Беларусі (2016).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1972 годзе скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова. Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Магілёўскага філіяла Інстытута фізікі АН БССР. Працаваў 17 гадоў настаўнікам фізікі ў Асінаўскай сярэдняй школе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці.

На сённяшні дзень настаўнік фізікі Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 1. За гады працы ў ліцэі Валерый Барашкоў падрыхтаваў больш за 200 пераможцаў абласных і рэспубліканскіх алімпіяд.

Аўтар больш дзесяці публікацый у розных навукова-метадычных выданнях.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны граматай Міністэрства адукацыі, ордэнам Працоўнай Славы ІІІ ступені, граматамі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, граматамі ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, граматай Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта. Уладальнік прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, прэміі імя Н. К. Крупскай (1990).

24 лістапада 2016 года Прэзідэнт Беларусі падпісаў указ аб прысваенні выкладчыку фізікі Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 1 Валерыю Барашкову звання «Народны настаўнік Беларусі».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кисляк, О. Валерий Васильевич — народный учитель / Ольга Кисляк // Веснік Магілёва. — 2016. — 7 снежня. — С. 9.
  • Кисляк, О. Валерий Васильевич — народный учитель / Ольга Кисляк // Знамя юности. — 2016. — 1 декабря. — С. 8.
  • Кулягин, С. Первый народный учитель / Сергей Кулягин // 7 дней. — 2016. — 1 декабря. — С. 1, 2—3: фото.
  • Сінькевіч, Г. Бачыць асобу ў кожным вучню / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2016. — 29 лістапада. — С. 1 : фота.
  • Смолякова, О. Физик и лирик Валерий Барашков / Ольга Седышева; фото Анатолия Седышева // Магілёўскія ведамасці. — 2016. — 6 снежня. — С. 8 :фота.