Валерый Васільевіч Лабаноўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Валерый Лабаноўскі
Valeri Lobanovsky.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Валерый Васільевіч Лабаноўскі
Мянушкі Мэтр, Палкоўнік, ВВЛ, Айсберг, Пануры мядзведзь[1]
Нарадзіўся 6 студзеня 1939(1939-01-06)[2]
Памёр 13 мая 2002(2002-05-13)[2] (63 гады)
Пахаванне
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Украіны Украіна
Рост 187 см
Вага 80 кг
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
1957—1964 Сцяг СССР Дынама (Кіеў) 144 (42)
1965—1967 Сцяг СССР Чарнаморац (Адэса) 59 (15)
1967—1968 Сцяг СССР Шахцёр (Данецк) 50 (14)
Нацыянальная зборная[* 2]
1960—1961 Сцяг СССР СССР 2 (0)
Трэнерская кар’ера
1968—1972 Сцяг СССР Дняпро (Днепрапятроўск)
1973—1982 Сцяг СССР Дынама (Кіеў)
1974—1976 Сцяг СССР СССР
1982—1983 Сцяг СССР СССР
1984—1990 Сцяг СССР Дынама (Кіеў)
1986—1990 Сцяг СССР СССР
1990—1992 Сцяг ААЭ ААЭ
1994—1996 Сцяг Кувейта Кувейт
1997—2002 Сцяг Украіны Дынама (Кіеў)
2000—2002 Сцяг Украіны Украіна
Дзяржаўныя ўзнагароды
Герой Украіны
Ордэн «Знак Пашаны»  — 1971 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1987
Ордэн «За заслугі» II ступені
Ордэн «За заслугі» ІІІ ступені
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Commons-logo.svg Валерый Васільевіч Лабаноўскі на Вікісховішчы

Валерый Васільевіч Лабаноўскі (укр.: Валерій Васильович Лобановський; 6 студзеня 1939, Кіеў — 13 мая 2002, Запарожжа) — выбітны ўкраінскі футбаліст, трэнер па футболе. Шматгадовы настаўнік кіеўскага «Дынама», на чале якога двойчы выйграваў Кубак уладальнікаў кубкаў. Тройчы быў настаўнікам зборнай СССР, з якой стаў віцэ-чэмпіёнам Еўропы 1988. Галоўны трэнер зборнай Украіны ў 2000—2001 гадах.

Майстар спорту СССР (1960). Заслужаны трэнер СССР (1975). Кавалер савецкіх ордэнаў «Знак Пашаны» (1971) і Працоўнага Чырвонага Сцяга (1987). Кавалер ордэна Украіны «За заслугі» II ступені. Герой Украіны (2002, пасмяротна). Кавалер Рубінавага ордэна УЕФА «За заслугі» (2002).

Адзін з лепшых трэнераў у гісторыі футбола, уваходзіць у спіс 50 лепшых трэнераў за апошніх 50 гадоў (1959—2009) па версіі World Soccer, а таксама ў спіс лепшых трэнераў пасляваеннага перыяду па версіі The Times. Заняў 7-ы радок у спісе лепшых трэнераў усіх часоў і народаў па версіі Football Pantheon.

Зноскі

  1. Алиева называли Шляпой, Шеву — Копилкой. Прозвища спортсменов. Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2012.
  2. 2,0 2,1 Valeriy Lobanovsky // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.