Валерый Фёдаравіч Залужны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Валерый Залужны)
Валерый Фёдаравіч Залужны
укр.: Валерій Федорович Залужний
Commander-in-Chief of the Armed Forces of Ukraine[d]
27 ліпеня 2021 — 8 лютага 2024
Папярэднік Ruslan Khomchak[d]
Пераемнік Аляксандр Сырскі
камандзір (Operational Command North[d])
2019 — 2021

Нараджэнне 8 ліпеня 1973(1973-07-08)[1] (50 гадоў)
Адукацыя
Навуковая ступень доктар філасофіі (2023)
Дзейнасць афіцэр
Аўтограф Выява аўтографа
Прыналежнасць Украіна
Род войскаў Сухапутныя войскі Украіны
Званне генерал[2]
Камандаваў 24-я асобная механізаваная брыгада, Украіна, 51st Mechanized Brigade[d] і Operational Command North[d]
Бітвы
Узнагароды
Герой Украіны Hero of Ukraine, Order of the Gold Star Cross of Military Merit Ордэн Багдана Хмяльніцкага Order of Bohdan Khmelnytskyi, 3rd class anniversary medal for the 20 years of independence of Ukraine Medal "10 years to the Armed Forces of Ukraine" Medal "15 years to the Armed Forces of Ukraine"
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Валерый Фёдаравіч Залужны (нар. 8 ліпеня 1973, Наваград-Валынскі, Жытомірская вобласць, Украінская ССР) — украінскі военачальнік. Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны (2021—2024), генерал (2022). Герой Украіны (2024).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Наваград-Валынскім 8 ліпеня 1973 года. У 1989 годзе скончыў гарадскую школу № 9, паступіў у Наваград-Валынскі машынабудаўнічы тэхнікум, які скончыў у 1993 годзе з адзнакай[3].

Пазней паступіў на агульнавайскавы факультэт Адэскага вышэйшага аб’яднанага каманднага вучылішча. У 1997 годзе з адзнакай скончыў вучобу, пасля чаго прайшоў усе прыступкі ваеннай службы: камандзір узвода, камандзір навучальнага ўзвода, камандзір баявога ўзвода, камандзір вучэбнай роты, камандзір роты курсантаў, камандзір батальёна[3].

У 2005 годзе паступіў у Нацыянальную акадэмію абароны Украіны, у 2007 годзе скончыў навучанне з залатым медалём, прызначаны на пасаду начальніка штаба першага намесніка камандзіра 24-й асобнай механізаванай брыгады. На гэтай пасадзе паспяхова праходзіў службу на працягу двух з паловай гадоў[4].

З 2009 па 2012 год узначальваў 51-ю асобную механізаваную брыгаду  (укр.)[5].

У 2014 годзе скончыў Нацыянальны універсітэт абароны Украіны імя Івана Чарняхоўскага. Як лепшы выпускнік аператыўна-стратэгічнага ўзроўню падрыхтоўкі узнагароджаны пераходзячым мячом каралевы Вялікабрытаніі[6].

У 2017 годзе прысвоена званне «генерал-маёр»[7].

У 2017 годзе — начальнік штаба-першы намеснік камандуючага войскамі аператыўнага камандавання «Захад»  (укр.) Сухапутных войскаў Узброеных Сіл Украіны[7].

З 2018 па 2019 год быў начальнікам Аб'яднанага аператыўнага штаб УСУ  (укр.) — першым намеснікам камандуючага аб’яднанымі сіламі.

З 2019 года — камандуючы войскамі аператыўнага камандавання «Поўнач»  (укр.).

У снежні 2020 года — скончыў магістэрыум Астрожскай акадэміі па спецыяльнасці «міжнародныя адносіны».

27 ліпеня 2021 года прызначаны галоўнакамандуючым Узброеных сіл Украіны, дзе на пасадзе замяніў Руслана Хамчака  (укр.)[8].

Член СНБА (з 28 ліпеня 2021)[9].

Яго называюць адным з найбольш адкрытых генералаў, які разумее праблемы салдат і малодшых афіцэраў. Як прадстаўнік ўкраінскіх вышэйшых афіцэраў і ўдзельнік баявых дзеянняў на Данбасе, не праходзіў вайсковай службы ў СССР, станоўча ставіцца да абнаўлення асабовага складу маладымі людзьмі і адыходу ад савецкіх практык.

8 лютага 2024 года Валерыя Залужнага на пасадзе галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны змяніў Аляксандр Сырскі.

Воінскія званні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б https://www.mil.gov.ua/en/ministry-of-defence-leader/lieutenant-general-valerii-zaluzhnyi.html
  2. https://twitter.com/DefenceU/status/1499904884950421509/
  3. а б Генерал Валерій Залужний. Що відомо про нового головнокомандувача ЗСУ (укр.). Новини - BBC News Україна. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2022.
  4. Валерій Залужний: «Новоград-Волинський був колискою мрій і прагнень, Володимир-Волинський дав можливість втілити їх у життя…» (укр.). zvyagel.com.ua.
  5. У найбільшої військової частини у Волинській області новий командир! (руск.). blogs.korrespondent.net.
  6. генерал-майор ЗАЛУЖНИЙ Валерій Федорович. www.zsu.gov.ua. Праверана 25 жніўня 2021.
  7. а б Президент Украины подписал Указ «Про присвоєння військових звань». mil.gov.ua (24 августа 2017).
  8. УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ № 320/2021
  9. Указ президента України від 28 ліпеня 2021 года № 325/2021 «Про склад Ради національної безпеки і оборони України»
  10. Указ Президента України № 424/2021 «Про присвоєння військового звання»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]