Валерый Канстанцінавіч Шэлег
Валерый Канстанцінавіч Шэлег | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 красавіка 1946 (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1989) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Валерый Канстанцінавіч Шэлег (нар. 26 красавіка 1946, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання, уключаючы парашковую металургію, матэрыялазнаўства, зварку і ахоўныя пакрыцці. Член-карэспандэнт (2014), доктар тэхнічных навук (1989), прафесар (1991). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2001).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1969).
З 1969 года ў Мінскім спецыяльным канструктарскім бюро аўтаматычных ліній. З 1972 года ў НДІ парашковай металургіі (г. Мінск): з 1977 года загадчык лабараторыі, з 1981 года загадчык аддзела, з 1993 года загадчык аддзялення, з 1995 года намеснік дырэктара. З 1996 года дырэктар Навукова-даследчага і канструктарска-тэхналагічнага інстытута зваркі і ахоўных пакрыццяў Беларускага дзяржаўнага навукова — вытворчага канцэрна парашковай металургіі (БДНВКПМ) і адначасова з 2000 года першы намеснік генеральнага дырэктара БГНПКПМ. З 2002 года в.а. генеральнага дырэктара, з 2003 года генеральны дырэктар БДНВКПМ.
З 2005 года загадчык кафедры Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. З 2013 года галоўны рэдактар рэспубліканскага міжведамаснага зборніка навуковых прац «Машынабудаванне»[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1978) за даследаванне і распрацоўку новых цеплаабменных апаратаў з капілярнымі структурамі і іх укараненне ў прамысловасць. Дзяржаўная прэмія СССР (1980) за распрацоўку і ўкараненне ў народную гаспадарку новых порыстых матэрыялаў і вырабаў на аснове металічных парашкоў. Прэмія Савета Міністраў СССР (1987) за распрацоўку і ўкараненне ў народную гаспадарку пранікальных матэрыялаў з высокімі эксплуатацыйнымі ўласцівасцямі. Прэмія НАН Беларусі (1997) за манаграфію «Тэорыя і практыка электраімпульснага спякання порыстых парашковых матэрыялаў».
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Работы ў галіне тэорыі і практыкі стварэння порыстых парашковых матэрыялаў і вырабаў з іх рознага прызначэння. Распрацаваў важныя пытанні тэорыі атрымання структур з раўнамерным размеркаваннем пор па памерах па плошчы фільтруючай перагародкі, кіравання характарыстыкамі порыстай структуры эфектыўных капілярна-порыстых парашковых матэрыялаў, характарызаваных ў працэсе эксплуатацыі транспартам вадкасці ў іх пад дзеяннем капілярных сіл. Устанавіў заканамернасці змены структуры і уласцівасцяў порыстых парашковых матэрыялаў у працэсе свабоднага ападку, стварэння біапорыстых, шматслойных структур і з бесперапынна зменлівымі памерамі часу, а таксама атрымання вырабаў з тугаплаўкіх металічных парашкоў (тытан, ніобій, тантал) метадам электраімпульснага спякання, высокапорыстых ячэістых матэрыялаў на аснове сплаваў сістэмы Ni-СД-Аl і керамікі — з аксіду алюмінія. Распрацаваў новыя метады кантролю іх уласцівасцяў і шэраг тэхналагічных працэсаў атрымання такіх матэрыялаў, а таксама абсталяванне, сродкі тэхналагічнага абсталявання і арганізаваў прамысловую вытворчасць на Маладзечанскім заводзе парашковай металургіі.
Аўтар больш за 680 навуковых прац, у тым ліку 19 манаграфій, каля 270 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Пористые порошковые материалы и изделия из них. Минск, 1987 (в соавт.).
- Термодинамические расчеты в практике конструирования и применения сварочных материалов. — Минск, 2006 (в соавт.).
- Расчет и конструирование агрегатно-модульных гидроблоков управления гидроприводов технологических машин. — Гомель, 2010 (в соавт.).
- Пашкевич М. Ф., Жолобов А. А., Шелег В. К., Мрочек Ж. А., Лукашенко В. А. Пашкевич, В. М. Технология машиностроения. Курсовое и дипломное проектирование, учебное пособие для студентов высших учебных заведений по машиностроительным специальностям, под ред. М. Ф. Пашкевича — Минск : Издательство Гревцова, 2010. — 398, [2] с.
- Основы автоматизированного проектирования технологических процессов в машиностроении. — Минск, 2012 (в соавт.).
- Электроимпульсное полирование сплавов на основе железа, хрома и никеля. — Минск, 2014 (в соавт.).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Валерый Канстанцінавіч Шэлег у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Шелег Валерий Константинович // BNTU.BY — Персоналии (руск.)
- Члены-корреспонденты. Шелег Валерий Константинович (руск.) // Сайт НАНБ
- Шелег Валерий Константинович // База патентов Беларуси (руск.)
- Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента (руск.)
- Нарадзіліся 26 красавіка
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выкладчыкі БНТУ
- Дактары тэхнічных навук
- Прафесары
- Члены-карэспандэнты НАНБ
- Выпускнікі БНТУ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
- Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Лаўрэаты прэміі Савета Міністраў СССР
- Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Машынабудаўнікі СССР
- Машынабудаўнікі Беларусі
- Аўтары падручнікаў
- Парашковая металургія
- Вынаходнікі СССР
- Вынаходнікі Беларуссі