Валерый Уладзіміравіч Хелскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валерый Уладзіміравіч Хелскі
старшыня Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта[d]
з 3 кастрычніка 2022
Папярэднік Ян Янавіч Васілеўскі[d]

Нараджэнне 1968
Адукацыя
Месца працы

Валерый Уладзіміравіч Хелскі (нар. 1968, в. Ваўчкі, Шчучынскі раён) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1968 годзе ў вёсцы Ваўчкі Шчучынскага раёна. Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «аграномія». Працаваў загадчыкам вытворчага ўчастка калгаса імя Леніна, намеснікам старшыні калгаса імя Каліноўскага Свіслацкага раёна. У 1997 годзе назначаны галоўным аграномам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Свіслацкага райвыканкама. З 2001 па 2008 гады працаваў першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Свіслацкага райвыканкама. З 2008 па 2010 гады — галоўны спецыяліст аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бераставіцкага райвыканкама. Пасля гэтага працаваў першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бераставіцкага райвыканкама, адкуль у снежні 2013 года перайшоў на пасаду старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама[1]. 3 кастрычніка 2022 года прызначаны старшынёй Гродзенскага райвыканкама[2].

Зноскі