Перайсці да зместу

Орлеўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Орлеўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Шчучынскі раён
Уключае 36 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Орля
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 513
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

О́рлеўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Орля.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сароцкага сельсавета[1]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Шчучынскага раёна. 17 студзеня 1969 года да сельсавета далучана частка скасаванага Доўгаўскага сельсавета (6 населеных пунктаў: вёскі Доўгая, Крупялі, Ліпічна, Пашыцы, Прэціма і Старынкі)[2]. 28 жніўня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ракавіцкага сельсавета (16 населеных пунктаў: аграгарадок Ракавічы, вёскі Бабічы, Балотнікі, Валянчыцы, Карпавічы, Крупава, Мардасы, Раманавічы, Русакі, Ручыцы, Семянякі, Сухары, Сямягі, Філіпавічы, Хількі, Церахі)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (20 населеных пунктаў) — 1888 чалавек[4], з іх 65,2 % — беларусы, 32,9 % — палякі, 1,0 % — рускія, 0,6 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (36 населеных пунктаў) — 1513 чалавек[6].

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 студзеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 9 (1239).
  3. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 250 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области Архівавана 18 мая 2021.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.