Валерый Уладзіміравіч Чаканаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валерый Уладзіміравіч Чаканаў
Род дзейнасці інжынер чыгуначных шляхоў, кіраўнік
Дата нараджэння 1951
Месца нараджэння
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
прэмія Савета Міністраў СССР Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь Ганаровы будаўнік Расіі

Валерый Уладзіміравіч Чаканаў (нар. 1951) — беларускі інжынер і гаспадарчы дзеяч. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2003)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Новасібірску ў 1951 годзе. Там жа скончыў Інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. Вучыўся на факультэце «Масты і тунэлі» на спецыяльнасці «метрапалітэны». Пасля заканчэння чатыры гады прапрацаваў у Ташкенце.

У 1973—1977 гадах інжынер, старшы інжынер, кіраўнік групы філіяла «Ташметрапраект».

Пазней прыехаў у Мінск. У 1977—1978 гадах — кіраўнік групы філіяла «Мінскметрапраект». У 1978—1984 гадах — галоўны інжынер праектаў, галоўны інжынер. У 1984—1991 гадах — начальнік філіяла «Мінскметрапаект». 1991—2000 года — дырэктар арэнднага прадпрыемства «Мінскметрапраект»[1], пасля гэтага дырэктар ААТ «Мінскметрапраект».

Звольніўся з пасады дырэктара ў 2018 годзе[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]