Валерыя Грыбусава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валерыя Грыбусава
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 12 лютага 1995(1995-02-12) (29 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Музычная дзейнасць
Прафесіі Спявачка
Пеўчы голас мецца-сапрана
Інструменты клавішныя музычныя інструменты[d] і вакал[d]
Жанры электронная музыка, хаўс[d], фанк, ню-дыска[d], неасоўл[d], сучасны рытм-н-блюз[d], поп-музыка, данс-поп[d] і electro house[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Валерыя Грыбусава (12 лютага 1995, Магілёў) — беларуская спявачка. У 2015 годзе атрымала першую прэмію на конкурсе выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 2000—2005 гадах займалася ў ансамблі народнай музыкі «Ярыца» Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці. У 2010—2011 гадах вучылася ў Студыі моды Сяргея Нагорнага.

У 2013 годзе скончыла з адзнакай Магілёўскую дзяржаўную гімназію-каледж мастацтваў па класе музычна-харавога мастацтва. На працягу васьмі гадоў была салісткай эстраднай студыі пры МГГКМ. і паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці мастацтва эстрады (спевы).

Удзельніца паўфіналу музычнага праекта «Спяваючыя гарады» (Мінск, Беларусь, 2012).

Удзельніца паўфіналу Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў папулярнай музыкі «Новая хваля-2013» (Масква, Расія, 2013 года).

Лаўрэат I Прэміі міжнародных конкурсаў «Чароўны свет куліс» (Санкт-Пецярбург, Расія, 2011), «Залатая пчолка» (Клімавічы, Беларусь, 2011).

Уладальнік Гран-пры нацыянальных і міжнародных фестываляў-конкурсаў «Калядная зорка» (Масква, Расія, 2012), «Новы рух-2012» (Мінск, Беларусь), «Халі-хало» (Наваполацк, Беларусь, 2012), «Le ciel de Paris» («Пад небам Парыжа», Парыж, Францыя, 2012), «Маладзечна-2013» (Маладзечна, Беларусь).

Са жніўня 2013 г. працуе ў якасці артыста-вакаліста ў Нацыянальным акадэмічным аркестры сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.

Гурт Валерыі Грыбусавай і Уладзіслава Пашкевіча «VAL» з песняй на беларускай мове «Да відна  (ням.)» павінен быў прадстаўляць Беларусь на «Еўрабачанні-2020», але конкурс быў адменены з-за пандэміі COVID-19[1][2].

Зноскі

  1. Касперович, Любовь. «Идеально! Просто идеально!» Как прошел финал отбора на «Евровидение», куда поедет песня на белорусском (руск.). TUT.BY (29 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2020. Праверана 3 сакавіка 2020.
  2. ""Еўрабачанне-2020" адменена". Еўрарадыё. 18 сакавіка 2020. Праверана 2020-05-03. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]