Валсерберг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валсерберг
Vaals-Hoogstepunt-Monument.jpg
Найвышэйшы пункт Нідэрландаў
Вышэйшы пункт
Абсалютная вышыня322 м
Размяшчэнне
50°45′16,80″ пн. ш. 6°01′15″ у. д.HGЯO
Краіна
ПравінцыяЛімбург
Горная сістэмаАрдэнскія горы 
Валсерберг (Нідэрланды)
Валсерберг
Валсерберг
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Валсерберг (нідэрл.: Vaalserberg) — найвышэйшы пункт Нідэрландаў.

Валсерберг — невысокае ўзвышша на поўдні краіны, геалагічна адносіцца да Ардэнскіх гор. Адміністрацыйна тэрыторыя адносіцца да муніцыпалітэта горада Валс правінцыі Лімбург. Найвышэйшы пункт (322 м) краіны адзначана невялікім помнікам.

Валсерберг таксама вядомы як месца скрыжавання меж трох краін — Бельгіі, Нідэрландаў і Германіі, на месцы якога таксама стаіць памятны знак з сцягамі дзяржаў. Вядома таксама і назва Viergrenzenweg («чатыры мяжы»), бо ў 1816—1920 гадах тут была мяжа і з нейтральным Морэснетам.

На ўсход, на германскай тэрыторыі размяшчаецца горад Ахен.

Скрыжаванне мяжы паміж краінамі свабодна.

Пункт скрыжавання меж трох краін:
1.Германія
2.Нідэрланды
3.Бельгія
4.Нейтральны Морэснет (цяпер тэрыторыя Бельгіі)

Зноскі