Вальдэмар Хаас
Вальдэмар Хаас | |
---|---|
эст.: Voldemar Haas | |
Дата нараджэння | 2 чэрвеня 1898 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 лютага 1982 (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | дзеяч мастацтваў |
Вучоба | |
Узнагароды |
Вальдэмар Хаас (эст.: Voldemar Haas; 2 чэрвеня 1898 — 4 лютага 1982) — эстонскі тэатральны мастак, жывапісец, педагог, прафесар. Народны мастак Эстонскай ССР (1957).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 2 чэрвеня 1898 года ў Пярнумаа (цяпер Эстонія). У 1919—1923 гадах вучыўся ў ВМШ «Палас» (Тарту) у А. Вабэ і К. Мягі. У час вучобы працаваў у Эстонскім нацыянальным музеі. У 1923—1937 гадах працаваў дэкаратарам-пастаноўшчыкам у тэатры «Ванемуйнэ». У 1936—1956 гадах працаваў у тэатры «Эстонія».
З 1940 года вёў педагагічную працу, выкладаў у Мастацкім інстытуце Эстонскай ССР.
Пасля заканчэння вайны сумесна з Н. Мей заснаваў факультэт тэатральнага мастацтва ў Талінскім дзяржаўным інстытуце прыкладнога мастацтва. З 1944 па 1967 гады — выкладчык Талінскага дзяржаўнага інстытута прыкладнога мастацтва, з 1947 года — прафесар. Сярод яго вучняў Э. Рэнтэр.
Развіваў прынцыпы жывапісна-аб’ёмнай дэкарацыі, першым на эстонскай сцэне ўвёў праекцыйныя дэкарацыі («Венецыянскі купец», 1926, «Сон у летнюю ноч», 1930).
Памёр 4 лютага 1982 года. Пахаваны ў Таліне на Лясных могілках.
- Нарадзіліся 2 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1898 годзе
- Нарадзіліся ў Ліфляндскай губерні
- Памерлі 4 лютага
- Памерлі ў 1982 годзе
- Памерлі ў Таліне
- Пахаваныя на Лясных могілках Таліна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі III ступені
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Эстонскай ССР
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Сцэнографы СССР
- Сцэнографы Эстоніі
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Народныя мастакі Эстонскай ССР
- Педагогі СССР
- Педагогі Эстоніі
- Постаці Нацыянальнай оперы «Эстонія»
- Постаці тэатра «Ванемуйнэ»
- Мастакі-пейзажысты СССР
- Мастакі-пейзажысты Эстоніі