Перайсці да зместу

Вальтэр Вольфганг фон Гётэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вальтэр Вольфганг фон Гётэ
ням.: Walther Wolfgang von Goethe
Род дзейнасці юрыст
Дата нараджэння 9 красавіка 1818(1818-04-09)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 красавіка 1885(1885-04-15)[1] (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Аўгуст фон Гётэ
Маці Ottilie von Goethe[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вальтэр Вольфганг фон Гётэ (ням.: Walther Wolfgang von Goethe; 9 красавіка 1818, Веймар15 красавіка 1885, Лейпцыг, Каралеўства Саксонія) — нямецкі кампазітар і камергер. Унук і апошні нашчадак Ёгана Вольфганга Гётэ.

Вальтэр фон Гётэ быў першым дзіцем у сям'і сына паэта Аўгуста фон Гётэ і яго жонкі Атыліі. Слабое здароўем дзіця не наведвала школы. Урокі ігры на фартэпіяна музычна адоранаму хлопчыку даваў Фелікс Мендэльсон Бартольдзі. Аднак ні ў песенным, ні ў оперным жанры Вальтару Вольфгангу фон Гётэ не ўдалося дасягнуць асаблівых поспехаў.

Вальтэр фон Гётэ пражываў у мансардзе дома свайго дзеда ў Веймары і ўсяляк пярэчыў яго перадачы ў рукі дзяржавы. У 1859 годзе атрымаў дваранскае званне фрайхера.

Вальтэр Вольфганг фон Гётэ памёр 15 красавіка 1885 года падчас паездкі ў Лейпцыгу. У сваім завяшчанні ад 24 верасня 1883 года ён перадаў спадчыну свайго дзеда, у прыватнасці, дом Гётэ ў Веймары, яго бібліятэку і шырокія калекцыі дзяржаве Саксен-Веймар-Эйзенаху, што дазволіла стварыць Нацыянальны музей І. В. Гётэ ў Веймары.

Апошні з роду Гётэ, як і яго брат і сястра, не пакінулі патомства. На яго магіле высечаны надпіс: "З ім памёр род Гётэ".

  1. а б Walther Wolfgang Goethe // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #118695959 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118695959 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  • Goethe, Walther Wolfgang von // Metzler Goethe Lexikon / Herausgegeben von Benedikt Jeßing, Bernd Lutz und Inge Wild. — 2., verbesserte Auflage. — Stuttgart / Weimar: Verlag J. B. Metzler, 2004. — S. 163. — 553 S. — ISBN 978-3-476-02016-1.