Валянціна Іванаўна Урублеўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянціна Іванаўна Урублеўская
Дата нараджэння 5 верасня 1936(1936-09-05) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Валянціна Іванаўна Урублеўская (нар. 5 верасня 1936, в. Церуха, Гомельскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі і абсталявання дрэваапрацоўчых вытворчасцей, матэрыялазнаўства ў машынабудаванні. Доктар тэхнічных навук (1988), прафесар (1990).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сконыла Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць «Дрэваапрацоўчая прамысловасць», 1962), Інстытут механікі металапалімерных сістэм АН БССР (аспірантура, 1973).

Працавала ў Інстытуце механікі металапалімерных сістэм АН БССР (1964—1980), Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (з 1980, прафесар кафедры «Дэталі машын, пуцявыя і будаўнічыя машыны»).

Навуковыя інтарэсы: антыфрыкцыйныя самазмазвальныя матэрыялы на аснове прыроднага кампазіту; зносастойкія падшыпнікі слізгання; падшыпнікі качэння.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Медаль ВДНГ СССР «За дасягнутыя поспехі ў развіцці народнай гаспадаркі СССР» (1979), значок «Выдатнік асветы Рэспублікі Беларусь» (1993) і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Триботехнические характеристики древесины и научные основы создания и применения антифрикционных самосмазывающихся древесно-полимерных материалов : диссертация…доктора технических наук : 05.21.05: защищена 06.10.1987 : утверждена 18.03.1988 / Врублевская Валентина Ивановна. — Гомель, 1986.
  • Детали машин и основы конструирования. Курсовое проектирование / В. И. Врублевская. — Гомель, 2006.
  • Древесно-полимерные конструкционные материалы и изделия / В. А. Белый, В. И. Врублевская, Б. И. Купчинов. — Минск, 1980.
  • Износостойкие самосмазывающиеся антифрикционные материалы и узлы трения из них / В. И. Врублевская, А. Б. Невзорова, В. Б. Врублевский. — Гомель, 2000.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Врублевская Валентина Ивановна // Белорусский государственный университет транспорта : Хроника. События. Люди (1953—2003). — Гомель, 2003. — С. 290.
  • И механика — дело женское : Врублевская Валентина Ивановна / С. Н. Бобрышева // Профессора Белорусского государственного университета транспорта. — Гомель, 2003. — С. 33—41.