Валянціна Валянцінаўна Камінская
Выгляд
Асабістая інфармацыя | |
---|---|
Пол | жанчына |
Грамадзянства | |
Дата нараджэння | 5 верасня 1987 (37 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Рост | 169 см |
Вага | 60 кг |
Валянціна Валянцінаўна Камінская (нар. 5 жніўня 1987, Магілёў) — беларуская лыжніца. Двойчы ўдзельнічала ў Алімпіядах, Трохразовая чэмпіёнка Беларусі. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютавала ў Кубку свету 2 лютага 2012 года, усяго стартавала ў пяці гонках у рамках Кубка свету, але не падымалася ў іх вышэй за 38-е месца і кубкавых ачкоў не заваёўвала. Двойчы перамагала ў чэмпіянатах Беларусі ў спрынце і адзін раз у гонцы на 30 км. За сваю кар’еру прымала ўдзел у адным чэмпіянаце свету 2013 года, заняла 45-е месца ў спрынце і 17-е месца ў камандным спрынце.
На Алімпійскіх гульнях 2014 года ў Сочы стала 47-й у спрынце вольным стылем.
Уключана ў беларускую зборную на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года.