Валянціна Паўлаўна Булава
Валянціна Паўлаўна Булава | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
23 сакавіка 1941 |
||||||
Смерць |
18 мая 2005 (64 гады) |
||||||
Партыя | |||||||
Узнагароды |
Валянціна Паўлаўна Бу́лава (23 сакавіка 1941, в. Капцэвічы, Петрыкаўскі раён) — намеснік старшыні Вярхоўнага Савета БССР з 1980[1] г., Герой Сацыялістычнай Працы (1984).
Член КПСС з 1964 года. З 1959 г. рабочая Капцэвіцкага агароднінасушыльнага завода, з 1964 г. прадзільшчыца Баранавіцкага баваўняна-папяровага камбіната. Член рэвізійнай камісіі КПБ ў 1971—1976 гг., член Цэнтральнай рэвізійнай камісіі КПСС у 1976—1981[1] гг.
У канцы 1970-х яна была прызнана лепшай прадзільшчыцай краіны, перамогшы ва Усесаюзным сацыялістычным спаборніцтве і стаўшы лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР. У 1984 годзе за выдатныя дасягненні ў працы Валянціна Булава удастоена высокага звання Героя Сацыялістычнай Працы[2].
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1974—1979 гг, Вярхоўнага Савета БССР з 1980 г. Дзяржаўная прэмія СССР 1975 года[1].
Зноскі
- ↑ а б в Булова Валентина Павловна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 90. — 737 с.
- ↑ Нити истории(недаступная спасылка) (руск.)
- Нарадзіліся 23 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1941 годзе
- Нарадзіліся ў Петрыкаўскім раёне
- Памерлі 18 мая
- Памерлі ў 2005 годзе
- Памерлі ў Баранавічах
- Члены КПСС
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Асобы
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання
- Члены Рэвізійнай камісіі КПБ