Перайсці да зместу

Валянціна Цімафееўна Петрачкова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянціна Цімафееўна Петрачкова
Дата нараджэння 21 мая 1939(1939-05-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 верасня 2021(2021-09-20) (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесія актрыса
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР
IMDb ID 1540779

Валянціна Цімафееўна Петрачкова (21 мая 1939, Рудня, Смаленская вобласць — 20 верасня 2021, Віцебск) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Беларусі (1984).

Нарадзілася 21 мая 1939 года ў Рудні.

Скончыла студыю Беларускага тэатра імя Якуба Коласа. З 1958 года працуе ў Беларускім нацыянальным драматычным акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа.

Памерла 20 верасня 2021 года ў Віцебску[1].

  • Еўга Бабук («Званы Віцебска» У. Караткевіча),
  • Галчыха («Без віны вінаватыя» А. Астроўскага),
  • Ганна («Вечар» А. Дударава),
  • Луіза («Будзьце здаровы!» П. Шэно),
  • Куліна («Залёты» В. Дуніна-Марцінкевіча),
  • Ліка («Маскоўскі хор» Л. Петрушэўскай),
  • Старая («Крэслы» Э. Іанэска),
  • Памэла («Дарагая Памэла Кронкі!» Д. Патрыка),
  • Філіцата («Праўда — добра, а шчасце лепш» А. Астроўскага),
  • Яўдакія Піліпаўна («За двума зайцамі» М. Старыцкага),
  • Вучаніца («Апошнія сведкі» С. Алексіевіч),
  • Бабуля Ксенія (“Шышок” А.Аляксандрава).
  • 2001 Свежына з салютам (Беларусь)
  • 2001 У жніўні 44-га (Расія, Беларусь): эпізод
  • 1994 Будулай, якога не чакаюць :: Макар'еўна, кватэрная гаспадыня Насці
  • 1992 Белыя адзенні (Беларусь, Расія): эпізод
  • 1991 Чырвоны востраў: суседка / прыслуга
  • 1990 Плач перапёлкі: Палага Хахлова
  • 1986 Паляванне на апошняга жураўля
  • 1986 Знак бяды: Яўхіміха
  • 1982 Новая зямля: эпізод
  • 1981 Палеская хроніка: Адар'я

Зноскі

  • Валянціна Цімафееўна Петрачкова // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2003. – Т. 2. – С. 253.