Свежына з салютам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Свежына з салютамM:
Свежына з салютам
Постар фільма
Жанр кінакамедыя[1]
Рэжысёр Іван Паўлаў
Прадзюсар Наталля Пальчонак
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар Анатоль Калашнікаў
Кампазітар
Кінакампанія Беларусьфільм
Працягласць 75 хв.
Краіна
Мова беларуская
Год 2001
IMDb ID 5255920

«Свежына́ з салю́там»беларускі мастацкі фільм рэжысёра Івана Паўлава, зняты ў 2001 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм»[2].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Калядная гісторыя, якая здарылася ў беларускай вёсцы, дзе сярод спагадных жыхароў жывуць два старадаўніх сябры — аматар палявання і рыбалкі Язэп і майстар на ўсе рукі Сцяпан. Прыязджае сын Сцяпана Анатоль, армейскі лейтэнант, які атрымаў трохдзённы водпуск для жаніцьбы на ўнучцы бабкі Галіны Любе. Пачынаецца падрыхтоўка да вясковага вяселля. Вясёлую блытаніну ўносяць Сцяпан і яго жонка, а таксама іх найбліжэйшыя суседзі Язэп і Хаўрося.

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр Роля
Яўген Ляонцьеў Язэп Язэп
Генадзь Аўсяннікаў Сцяпан Сцяпан
Галіна Фёдарава Хаўрося Хаўрося
Вольга Клебановіч Данута Данута
Алеся Леснікова Люба Люба
Аляксандр Паўлаў Анатоль Анатоль
Валянціна Петрачкова Ганна Ганна
Арнольд Памазан участковы міліцыянер
Ігар Блінкоў маёр міліцыі
Андрэй Каламіец Мікалай айцец Мікалай
Аляксей Калакольцаў Васіль Шэршань Васіль Шэршань
Здымачная група

Здымкі[правіць | правіць зыходнік]

Рэйтынгі
Выданне Адзнака
КиноПоиск 7.1 з 10 зорак7.1 з 10 зорак7.1 з 10 зорак7.1 з 10 зорак7.1 з 10 зорак7.1 з 10 зорак7.1 з 10 зорак7.1 з 10 зорак7.1 з 10 зорак7.1 з 10 зорак
IMDb 5.6 з 10 зорак5.6 з 10 зорак5.6 з 10 зорак5.6 з 10 зорак5.6 з 10 зорак5.6 з 10 зорак5.6 з 10 зорак5.6 з 10 зорак5.6 з 10 зорак5.6 з 10 зорак

Фільм створаны на нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Здымкі праходзілі ў вёсках Удранка і Дворышча Мінскага раёна, а таксама ў Радашковічах і Заслаўі[3].

Саўндтрэк[правіць | правіць зыходнік]

Музыку да фільма стварыў гурт «KRIWI», які таксама прыняў удзел у здымках у складзе: Зміцер Вайцюшкевіч, Вераніка Круглова, Піт Паўлаў, Алесь Пузыня, Масуд Талібані.

Зноскі

  1. Яндекс Праверана 10 чэрвеня 2023.
  2. Свежына з салютам. Мова нанова (17 чэрвеня 2015). Праверана 19 кастрычніка 2021.
  3. AND01AND. Свежына з салютам / Свежина с салютом. Баравік (30 снежня 2011). Праверана 19 кастрычніка 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]