Перайсці да зместу

Валянцін Багратавіч Тапурыдзэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянцін Багратавіч Тапурыдзэ
груз. ვალენტინ თოფურიძე
Дата нараджэння 31 снежня 1907 (13 студзеня 1908)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 лютага 1980(1980-02-17)[2] (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар, выкладчык універсітэта
Месца працы
Жанр сацыялістычны рэалізм і манументальная скульптура[d]
Уплыў Iakob Nikoladze[d][1], Nikoloz Kandelaki[d][1], Яўген Яўгенавіч Лансерэ[1] і Iosif Adolfovich Charlemagne[d][1]
Партыя
Член у
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Сталінская прэмія

Валянцін Багратавіч Тапуры́дзэ (груз. ვალენტინ თოფურიძე; 31 снежня 1907 (13 студзеня 1908)[3] — 17 лютага 1980[4]) — савецкі грузінскі скульптар. Народны мастак Грузінскай ССР (1958), правадзейны член Акадэміі мастацтваў СССР (1970, член-карэспандэнт з 1958 года[4]).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Тыфлісе. У 1931 годзе скончыў Тбіліскую акадэмію мастацтваў. Вучань Я. І. Нікаладзэ, М. П. Кандэлакі, Я. Я. Лансерэ І. А. Шарлеманя[3]. З 1938 года выкладаў у Тбіліскай акадэміі мастацтваў, з 1962 года — прафесар, у 1972—1980 гадах — кіраўнік творчай майстэрні скульптуры[4].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Творчасць Валянціна Тапурыдзэ адметная манументалізмам, эпічнасцю па вобразным ладзе. Акрамя манументальнага жанру, працаваў у жанры партрэтнай скульптуры.

Помнік У. І. Леніну на Паўлаўскай вуліцы ў Маскве

Сярод твораў скульптара: фігура «Перамога» і статуя А. Цэрэтэлі на будынку тэатра ў Чыятуры (1945—1950); помнікі У. І. Леніну ў Тбілісі (1956), Калінінградзе (1958, на Плошчы Перамогі), Руставі (1961), Маскве; скульптурныя кампазіцыі і партрэты «Паэт А. Цэрэтэлі» (1949), «Перамога» (1950), «Рабочы-ліцейшчык» (1957), «Дзяўчына» (1960), «У. І. Ленін» (1961), «Акцёр Эрнст Буш» (1966), «Архітэктар Р. В. Чхеідзэ» (1971) і іншыя.

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]