Валянцін Вячаслававіч Базыльчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянцін Вячаслававіч Базыльчык
Дата нараджэння 8 снежня 1935(1935-12-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 студзеня 1993(1993-01-13) (57 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік
Навуковая сфера арганічная хімія
Месца працы Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Інстытут фізіка-арганічнай хіміі АН БССР, Чувашскі дзяржаўны ўніверсітэт імя І. М. Ульянава
Навуковая ступень доктар хімічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар хімічны факультэт БДУ

Валянцін Вячаслававіч Базы́льчык[1] (8 снежня 1935, Полацк — 13 студзеня 1993, Мінск[2]) — вучоны ў галіне арганічнай хіміі, доктар хімічных навук (1986), прафесар (1987), Заслужаны дзеяч навукі Чувашыі (1992).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Полацку. У 1960 годзе скончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1960—1968 гг. працаваў у Беларускім тэхналагічным інстытуце і Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі Акадэміі навук БССР. Займаў пасады асістэнта, малодшага і старэйшага навуковага супрацоўніка. З 1969 года — дацэнт Чувашскага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 1986 года — загадчык кафедрай арганічнай хіміі і тэхналогіі арганічных рэчываў. У 1986 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Синтез и химические превращения соединений ряда орто- и параментана»[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

В. В. Базыльчыку належаць навуковыя працы па хіміі тэрпентоідаў і іх сінтэтычных аналагаў. У супрацоўніцтве з беларускімі вучонымі новыя біялагічна актыўны прэпараты (пестыцыды) і займаўся даследаваннямі іх эфектыўнасці. Упершыню прапанаваў прамысловы і танны спосаб атрымання з араматычных злучэнняў іх 1, 4-дыгідравытворных вытворных, выкарыстоўваемых у сінтэзе вітамінаў, антыбіётыкаў і іншых біялагічна актыўных рэчываў[2].

Аўтар больш за 200 навуковых прац, уладальнік 67 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы і патэнтаў[2].

Сярод апублікаванага:

  • Установление структуры органических соединений физико-химическими методами : учеб. пособие. — Чебоксары, 1978.
  • Хроматографические методы анализа и выделения органических веществ. — Чебоксары, 1994. (у сааўтарстве)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]