Валянцін Вікенцьевіч Гарахавік
Валянцін Вікенцьевіч Гарахавік | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 сакавіка 1949 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык |
Навуковая сфера | нелінейны аналіз, тэорыя аптымізацыі, аптымальныя сістэмы кіравання |
Месца працы | Інстытут матэматыкі НАНБ |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне | прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі |
Альма-матар |
|
Валянцін Вікенцьевіч Гарахавік (нар. 29 сакавіка 1949, в. Харошае, Лагойскі раён, Мінская вобласць) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1989, Выпуклыя і нягладкія задачы вектарнай аптымізацыі), прафесар (1991), член-карэспандэнт НАН Беларусі (2000).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў БДУ (1970). Працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі, адначасова ў БДУ. Навуковыя працы прысвечаны нелінейнаму аналізу, тэорыі аптымізацыі і аптымальным сістэмам кіравання. Распрацаваў метады апраксіматыўнага квазідыферэнцавання нягладкіх функцый і адлюстраванняў і на іх аснове атрымаў як неабходныя, так і дастатковыя ўмовы аптымальнасці першага і другога парадкаў для нягладкіх задач вектарнай аптымізацыі, у тым ліку і для задач аптымальнага кіравання з вектарным паказнікам якасці.
Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]
- Выпуклые и негладкие задачи векторной оптимизации. Мн., 1990;
- Piecewice affine functions and polyhedral sets // Optimization. 1994. V. 31, № 2 (разам з О.Зорка);
- Дифференцируемости мультиотображений в смысле Фреше // Труды Ин-та математики НАН Беларусі. 1998. Т. 1 (разам з П.Забрэйкам).
- Geometric structure and classification of infinite-dimensional halfspaces (в соавт. с Е. А. Шинкевич) // Algebraic Analysis and Related Topics / Banach Center Publications. 2000. Vol.53.
- Конечномерные задачи оптимизации. Мн.: Издат. центр БГУ, 2007.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- ВУЧОНЫЯ БЕЛАРУСІ — Валентин Викентьевич Гороховик (К 60-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Серыя фізіка-матэматычных навук. — 2009. — № 1. — С. 124—125
- Член-карэспандэнт Гарахавік Валянцін Вікенцьевіч
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Валянцін Вікенцьевіч Гарахавік у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)