Плешчаніцкі раён
Плешчаніцкі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Мінская вобласць |
Адміністрацыйны цэнтр | Плешчаніцы |
Дата ўтварэння | 17 ліпеня 1924 |
Дата скасавання | 25 снежня 1962 |
Насельніцтва (1959) | 28 150 |
Плошча | 1 147 км² |
Вышыня над узроўнем мора |
190 м[1] |
Пле́шчаніцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1962 г. Цэнтр — гарадскі пасёлак Плешчаніцы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Плешчаніцы. 20 жніўня 1924 года раён падзелены на 11 сельсаветаў:
- Акалоўскі
- Амнішаўскі
- Горнаўскі
- Завішынскі
- Запольскі
- Зарэцкі
- Ізбішчанскі
- Крайскі
- Плешчаніцкі
- Прусевіцкі
- Хатаевіцкі.
24 верасня 1926 года Акалоўскі і Амнішаўскі сельсаветы рэарганізаваны ў нацыянальныя польскія сельсаветы. З 9 чэрвеня 1927 года раён у складзе Мінскай акругі. 22 верасня 1927 года да раёна далучаны Ганцавіцкі і Каменскі сельсаветы скасаванага Зембінскага раёна. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 26 мая 1935 года Акалоўскі і Амнішаўскі нацыянальныя польскія сельсаветы рэарганізаваны ў беларускія сельсаветы. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года Плешчаніцы атрымалі статус гарадскога пасёлка. У 1939 годзе Хатаевіцкі сельсавет перайменаваны ў Акцябрскі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Амнішаўскі, Ганцавіцкі, Горнаўскі, Завішынскі, Запольскі сельсаветы, утвораны Задор’еўскі і Нястанавіцкі сельсаветы[2]. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Лагойскага раёна.
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Пле́шчаніцкі раён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 425. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Пле́шчаніцкі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.9.