Валянцін Енісеевіч Собаль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Валянцін Енісеевіч Собаль
Дата нараджэння

4 сакавіка 1949(1949-03-04) (68 гадоў)

Месца нараджэння

Паставы, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць, БССР, СССР

Грамадзянства

Flag of the Soviet Union.svg СССР
Flag of Belarus.svg Беларусь

Род дзейнасці

археолаг

Месца працы

Інстытут гісторыі НАНБ
Белрэстаўрацыя[d]

Навуковая ступень

кандыдат гістарычных навук[d]

Альма-матар

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Валянці́н Енісе́евіч Со́баль (4 сакавіка 1949, Паставы) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1988).

У 1972 скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. 3 1974 навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Беларусі, з 1988 археолаг Беларускага рэстаўрацыйна-праектнага інстытута.

Даследуе помнікі архітэктуры археалагічнымі метадамі, храналогію культурных пластоў, матэрыяльную культуру беларускіх гарадоў XIVXVIII стст. Браў удзел у даследаванні помнікаў архітэктуры Брэста, Мінска, Полацка, Мсціслава, Гродна, Міра. Адзін з аўтараў альбому «Беларуская кафля».[1]

Зноскі

  1. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 508

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.