Валянцін Міхайлавіч Семяняка
Валянцін Міхайлавіч Семяняка | |
---|---|
Нараджэнне |
10 ліпеня 1963 (61 год) |
Член у | |
Адукацыя |
Валянцін Міхайлавіч Семяняка (нар. 10 ліпеня 1963, в. Лыскава Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) — работнік раённага кіравання ў Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працаваў настаўнікам, дырэктарам школы, начальнікам аддзела адукацыі, намеснікам старшыні Зэльвенскага райвыканкама, старшынёй Зэльвенскага раённага Савета дэпутатаў.
Выбіраўся дэпутатам Зэльвенскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць пятага, дваццаць шостага і дваццаць восьмага скліканняў, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання[1].
15 сакавіка 2021 года ўвайшоў у склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу распрацоўвае прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне[2].
З 2024 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання.
Зноскі
- ↑ Семяняка Валянцін Міхайлавіч
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь 15 марта 2021 г. № 105 «О Конституционной комиссии» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (17 сакавіка 2021). Праверана 20 сакавіка 2021.
- Нарадзіліся 10 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1963 годзе
- Нарадзіліся ў Пружанскім раёне
- Члены Канстытуцыйнай камісіі Беларусі (2021)
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
- Дэпутаты Зэльвенскага раённага Савета дэпутатаў
- Старшыні мясцовых саветаў Беларусі
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 25-га склікання
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 28-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання