Канстытуцыйная камісія (2021)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Канстытуцыйная камісія створана Указам Прэзідэнта № 105 ад 15 сакавіка 2021 г. «Аб Канстытуцыйнай камісіі»[1]. Дакумент прыняты для рэалізацыі палажэнняў рэзалюцыі VI Усебеларускага народнага сходу.

Створанай Канстытуцыйнай камісіі даручана распрацаваць прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечыць іх усенароднае абмеркаванне. Яна надзелена правам пры неабходнасці задзейнічаць у рабоце кіраўнікоў і спецыялістаў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый. Да 1 жніўня 2021 года Канстытуцыйная камісія павінна была прадставіць Прэзідэнту Беларусі прапановы па змяненні Асноўнага Закона краіны для далейшага іх вынясення на рэспубліканскі рэферэндум.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

У склад Канстытуцыйнай камісіі ўвайшлі 36 чалавек, прадстаўнікі дзяржаўных органаў, юрыдычнай навукі, грамадскіх аб’яднанняў, розных галін эканомікі і сацыяльнай сферы.

Кіруе работай камісіі Старшыня Канстытуцыйнага Суда заслужаны юрыст Беларусі Пётр Міклашэвіч. Яго намеснікі на пасадзе старшыні камісіі — старшыні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка і Наталля Качанава.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]