Валянцін Уладзіміравіч Міхневіч
Валянцін Уладзіміравіч Міхневіч | |
---|---|
Нараджэнне |
24 кастрычніка 1966 (58 гадоў) |
Ваенная служба | |
Званне | |
Узнагароды |
Валянцін Уладзіміравіч Міхневіч (нар. 24 кастрычніка 1966, Мінск) — беларускі палітык. Генерал-маёр міліцыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Ташкенцкую вышэйшую школу Міністэрства ўнутраных спраў СССР па спецыяльнасці «Правазнаўства».
Службу ў органах унутраных спраў пачаў з пасады міліцыянера палка міліцыі па ахове будынкаў і аб’ектаў. Праходзіў службу ў органах унутраных спраў г. Мінска і Мінскай вобласці, быў начальнікам галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, узначальваў упраўленне ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама, быў першым намеснікам Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — начальнікам крымінальнай міліцыі.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалём «За бездакорную службу» I, II і III ступені[1].
Зноскі
- Нарадзіліся 24 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1966 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Асобы
- Ваенныя Беларусі
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» III ступені
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» I ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» II ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» III ступені (Беларусь)
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
- Міліцыянеры Беларусі
- Намеснікі міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
- Генерал-маёры міліцыі (Беларусь)