Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным, у верхняй частцы галінастым сцяблом вышынёй 5—100 см і тоўстым карэнішчам з мноствам каранёў, таксама паўкусты, кусты і ліяны. Сцябловае лісце супраціўнае, цэласнае, трайчастае або няпарнаперыстарассечанае. Кветкі дробныя, духмяныя, ружаватыя, бэзаватыя, радзей белыя, у складаных шчыткападобна-мяцёлчатых або галоўчатых суквеццях. Плод — дробная сямянка з лятучкай.
↑Valeriana(англ.)(недаступная спасылка). The Plant List. Version 1.1. (5 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2017. Праверана 23 верасня 2016.