Валяр’ян ліпалісты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Valeriana tiliifolia)
Валяр’ян ліпалісты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Valeriana tiliifolia Troitzk.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  5237364
IPNI  860249-1
TPL  tro-33500666

Валяр’ян ліпалісты[3] (Valeriana tiliifolia) — від кветкавых раслін сямейства бружмелевых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вышыня 30-150 см. Карэнішча шчыльнае, стрыжнёвае або верацёнападобнае. Сцябло прамастойнае, тонкабаразнаватае, з 2-4 парамі лісця. Лісце круглавата-сэрцападобнае, слабавыемчата-зубчастае, ніжняе на доўгіх чаранках, верхняе сядзячае. Кветкі белыя або бледна-ружовыя, у шчыткападобна-паўшарападобных суквеццях[3].

Цвіце на 2-і год жыцця ў маі — чэрвені. Пладаносіць у канцы чэрвеня-ліпені[3].

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Родам з Каўказу. Інтрадукаваны ў розных краінах свету, у тым ліку ў Беларусі[3].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Культывуецца як лекавая і дэкаратыўная расліна. Можа выкарыстоўвацца ў якасці замены валяр’яна лекавага (Valeriana officinalis). Як дэкаратыўная расліна вырошчваецца ў групах на газонах і ўзлесках.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г Ляховіч І. М., Пашына Г. В. Валяр’ян // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 410

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Валериана липолистная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)