Валяр’ян лекавы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валяр’ян лекавы
Valeriana officinalis1.jpg
Суквецце
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Valeriana officinalis L. (1753)

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35363
NCBI  19953
EOL  488753
IPNI  860012-1
TPL  tro-33500011

Валяр’я́н ле́кавы[3] (Valeriana officinalis) — від раслін роду валяр’ян (Valeriana) падсямейства валяр’янавыя (Valerianoideae). У медыцынскіх мэтах выкарыстоўваюць карэнішча і карані расліны. Ужываецца ў якасці седатыўнага лекавага сродку і як спазмалітык(руск.) бел. (у дачыненні да гладкай мускулатуры органаў страўнікава-кішачнага тракту (СКТ) і мочавыдзяляльнай сістэмы). Валодае таксама жоўцегонным дзеяннем, павялічвае сакрэцыю(руск.) бел. СКТ, пашырае каранарныя сасуды(руск.) бел..

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Валяр’ян лекавы, аўрыян, валерыана, валяр’ян[4][5], дуброўка, валяр’яна, капроўнік, капроўнік лесавы, валяр’янка, рута, грудоўка[6][7].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Сцябло з лісцем

Валяр’ян лекавы — шматгадовая травяністая расліна, дасягае ў вышыню 1,5 (1,2—1,8[8]) м.

Карэнішча — кароткае, тоўстае (даўжынёй да 4 см, таўшчынёй да 3 см), з друзлы масяродкам, часта полае, з папярочнымі перагародкамі. Ад карэнішча адыходзяць з усіх бакоў шматлікія тонкія даданыя карані, часам падземныя парасткі — сталоны. Карані часта аддзеленыя ад карэнішча, гладкія, ломкія, таўшчынёй да 3 см, даўжынёй да 10-12 см. Колер карэнішча і каранёў звонку — жаўтлява-карычневы, на зломе — ад жаўтлявага да карычневага. Пах моцны, духмяны. Смак воднай вытрымкі рэзкі, саладкавата-гаркаваты.

Сцябло — прамастаячае, дудчатае, бароздавае, бліжэй да суквецця разгалінаванае. На адным кусце развіваецца некалькі сцеблаў[8].

Лісце: ніжняе і сярэдняе — доўгачаранковае, верхняе — сядзячае, супратыўнае, часам чарговае або сабранае па тры-чатыры ў кальчакі(руск.) бел., перыстарассечанае.

Кветкі — духмяныя, дробныя, да 4 мм у дыяметры, абодваполыя, з падвойным калякветнікам, белыя, бледна-фіялетавыя ці ружаватыя, сабраны ў буйныя верхавінныя і пазушные шчытковападобныя або мяцельчатыя галінастыя суквецці. Вяночак варонкападобны, з пяцілопасцевым выгібам. Тычынак тры. Цвіце з другога года жыцця амаль усё лета[8].

Пылковае зерне трохбораздавае, шарападобна-пляскатай формы. Даўжыня палярнай восі 37,4-46,2 мкм, экватарыяльны дыяметр 41,8-50,6 мкм (без шыпоў). У абрысе з полюса круглява-трохкутныя, з экватара — шырокаэліптычныя. Разоры шырынёй 8-12 мкм, кароткія, краі няроўныя, канцы прытуплены; мембрана разор пакрыта нераўнамерна крупчастай скульптурай. Шырыня мезакольпіума 30,8-39,6 мкм, дыяметр апакольпіума 12-18 мкм. Экзіна таўшчынёй да 3 мкм (без шыпоў), стрыжаньковы пласт бачны. Скульптура шыпаватая, шыпы з шырокай падставай, адцягненымі і тонказавостранымі канцамі вышынёй да 1,5 мкм. Дыяметр падставы шыпоў 1-1,2 мкм, адлегласць паміж імі 1-4 мкм. Тэкстура крупчастая. Пылок жоўтага колеру[8].

Формула кветкі: [9].

Плод — сямянка, спее ў жніўні — верасні. Вага тысячы насенін (пладоў) 0,4—0,5 г[10].

Арэал і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Радзімай з’яўляецца Міжземнамор'е. Распаўсюджаная ва ўмеранай і субтрапічнай зонах, у тым ліку практычна на ўсёй еўрапейскай частцы Расіі.

Расце на забалочаных і нізінных лугах, на травяных і тарфяных балотах, па берагах рэк, азёр і канаў, у забалочаных лясах, сярод зараснікаў кустоў, на палянах і ўзлесках. Уведзены ў культуру, і патрэба ў валяр’яне лекавым як лекавай сыравіне задавальняецца за кошт вырошчвання гэтай расліны на плантацыях[11].

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Прэпараты з яго каранёў і карэнішча дзейнічаюць на арганізм шматбакова: як агульназаспакаяльны, сасударасшыральны сродак, рэгулююць дзейнасць сэрца, паляпшаюць кровазабеспячэнне сардэчнай мышцы, расшыраюць бронхі. Акрамя таго, валяр’ян супакойвае, узмацняе страўнікавую сакрэцыю і жоўцявыдзяленне. Ужываецца як заспакаяльны сродак для паляпшэння дзейнасці сэрца пры нервовым узбуджэнні, бяссонніцы, галаўным болі, а таксама пры неўрозах сэрца, якія суправаджаюцца сэрцабіццем, пры неўрозах страўніка з болямі спазматычнага характару, запорамі, уздуццем кішэчніка, а таксама пры клімактэрычных расстройствах. Эфектыўнасць валяр’яну больш высокая, калі яго ўжываюць сістэматычна і працяглы час.[12]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Назва згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  4. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
  5. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  6. Рытов М. В.(руск.) бел. Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918
  7. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  8. 8,0 8,1 8,2 8,3 Бурмистров А. Н., Никитина В. А. Медоносные растения и их пыльца: Справочник. — М.: Росагропромиздат, 1990. — С. 29. — 192 с. — ISBN 5-260-00145-1.
  9. Барабанов Е. И. Ботаника: учебник для студ. высш. учеб. заведений. — М.: Издат. центр «Академия», 2006. — С. 319. — 448 с. — ISBN 5-7695-2656-4.
  10. Энциклопедический словарь лекарственных, эфирномасличных и ядовитых растений / Сост. Г. С. Оголевец. — М.: Сельхозгиз, 1951. — С. 52—54. — 584 с.
  11. Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь: Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева. — м: Высш. шк., 1990. — С. 174—175. — ISBN 5-06-000085-0.
  12. Энцыклапедыя сельскага гаспадара. Мн., 1993.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-079-3