Валяр’ян Красінскі
Валяр’ян Красінскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1795[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 лістапада 1855 ці 22 снежня 1855[2] |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | гісторык, палітык, перакладчык, дыпламат |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
Валяр'ян Красі́нскі (польск.: Walerian Skorobohaty Krasiński; 1795 — 22 снежня 1855, Эдынбург) — польскі гісторык, публіцыст, палітычны дзеяч.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся на Беларусі. Вызнаваў евангелісцка-рэфармацкую веру. У 1818—1922 гг. вучыўся ў Віленскім універсітэце. 3 1822 г. у Варшаве, ва Урадавай камісіі рэлігійных вызнанняў і грамадскай асветы. 3 1824 годзе камер-юнкер імператарскага двара. Прыняў актыўны ўдзел у паўстанні 1830—1831 гадоў, выступаў за пашырэнне яго на ўсю тэрыторыю ВКЛ і Расійскую імперыю, устанаўленне агульнаславянскай манархіі. У 1831 годзе выехаў у Англію. У эміграцыі займаўся палітычнай дзейнасцю, літаратурнай справай і гістарычнымі даследаваннямі. Галоўная праца — «Гістарычны нарыс узнікнення, развіцця і заняпаду рэфармацыі ў Польшчы і ўплыў, які аказалі ідэйныя дактрыны на літаратуру, мараль і палітычныя адносіны гэтай краіны» (т. 1—2, 1838—1840; на англійскай мове). Кніга перакладзена на французскую і нямецкую мовы. 3 1845 года Валяр'ян Красінскі выкладаў у Кембрыджскім універсітэце. Пад уплывам славяназнаўчых прац П. І. Шафарыка і Ф. Паліцкага ў 1849 годзе выдаў «Лекцыі па рэлігійнай гісторыі славянскіх народаў». У працах «Расія і Еўропа, або Магчымыя вынікі цяперашняй вайны», «Расія, Польшча і Еўропа, або Непазбежныя вынікі цяперашняй вайны» і інш., прысвечаных Крымскай вайне (1853—1856), прапаноўваў англійскаму ўраду планы адраджэння Польскай дзяржавы ў якасці бар'ера ад Расіі.
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Zarys dziejów powstania i upadku reformacji w Polsce. T. 1—2. Warszawa, 1903—05.
Зноскі
- ↑ Walerian Skorobohaty Krasiński
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 20 мая 2024.
- ↑ http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/krasinski-walerian-skorobohaty/ Праверана 30 жніўня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Красінскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Нарадзіліся ў 1795 годзе
- Нарадзіліся ў Беларусі
- Памерлі 22 лістапада
- Памерлі ў 1855 годзе
- Памерлі 22 снежня
- Памерлі ў Эдынбургу
- Пахаваныя на могілках Уорыстан
- Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Члены Кракаўскага навуковага таварыства
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Польшчы
- Выкладчыкі Кембрыджскага ўніверсітэта