Павел Ёзеф Шафарык

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Павел Іозеф Шафарык)
Перайсці да: рух, знайсці
Павел Ёзеф Шафарык
славацк.: Pavol Jozef Šafárik
Stamp of Ukraine s95.jpg
Дата нараджэння

13 мая 1795(1795-05-13)

Месца нараджэння

cяло Кабельярова,
Аўстрыйская імперыя

Дата смерці

26 чэрвеня 1861(1861-06-26) (66 гадоў)

Месца смерці

Прага,
Аўстрыйская імперыя

Грамадзянства

Аўстра-Венгрыя

Навуковая сфера

лінгвістыка

Месца працы

Карлаў універсітэт

Альма-матар

Іенскі ўніверсітэт

Узнагароды і прэміі

Ордэн за заслугі ў мастацтве і навуцы[d] і Pour le Mérite

Commons-logo.svg Павел Ёзеф Шафарык на Вікісховішчы

Па́вел Ё́зеф Ша́фарык (13.5.1795, в. Кабельярове, Славакія — 26.6.1861) — чэшскі і славацкі філолаг, гісторык, паэт; дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху.

Скончыў Іенскі ўніверсітэт (1817). Працаваў у гімназіі ў г. Нові-Сад (1819-33), з 1848 дырэктар бібліятэкі Пражскага ўніверсітэта. Адзін з лідараў Пражскага паўстання 1848.

Выступіў як паэт (зборнік «Татранская Муза са славянскай лірай», 1814). Даследаваў славянскія мовы і культуры, абгрунтаваў іх агульнасць у працы «Гісторыя славянскай мовы і літаратуры на ўсіх дыялектах» (1826), «Аб паходжанні славян» (1828), «Славянскія старажытнасці» (1837), «Славянская этнаграфія» (1842); пытанні гісторыі чэшскай, славацкай, сербскай моў, паходжанне пісьма ў славян («Пачаткі старачэшскай граматыкі», 1841; «Помнікі старадаўняга пісьменства ў паўднёвых славян», 1851; «Аб паходжанні і радзіме глаголіцы», 1858, і інш.). Распрацоўваў пытанні тэорыі вершаскладання (трактат «Пачаткі чэшскай паэтыкі, у прыватнасці прасодыі», 1818, з Ф. Палацкім).

Яго працы — першыя ў сусветнай гістарыяграфіі грунтоўныя даследаванні па славянскім этнагенезе — паўплывалі на развіццё славяназнаўства ў іншых краінах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]