Вамбатавыя
Выгляд
| Вамбатавыя | |||||||||||||||||||||||||||||
| Караткашэрсны вамбат | |||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||
|
Vombatidae Burnett, 1830 | |||||||||||||||||||||||||||||
| Сінонімы | |||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||
Вамбатавыя (Vombatidae) — сямейства сумчатых млекакормячых.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Жыве калоніямі ў паўднёва-ўсходняй Аўстраліі, на астравах Тасманія і Фліндэрс у лясах і саваннах.
Даўжыня цела 67-105 см, маса да 40 кг. Галава вялікая, круглаватая. Нос чорны, безвалосы, вушы кароткія, круглыя. Тулава валікападобнае, нізкае, з кароткай шыяй. Валасяное покрыва густое, нізкае, грубое жоўта-шэрае або пясчанае да чарнаватага. Канечнасці з вялікімі кіпцюрамі. Зубы растуць увесь час, разцы вялікія. Рые норы даўжынёй да 30 м. Нараджае 1 дзіцяня. Раслінаедны. Колькасць скарачаецца.
Зноскі
- ↑ Family Vombatidae (англ.). Mammal Species of the World. Bucknell Univesity. (Праверана 17 чэрвеня 2010).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Самусенка Э. Кенгуровыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 228. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).