Перайсці да зместу

Ванна (спявачка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ванна
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 1 верасня 1970(1970-09-01)[1] (53 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі аўтар-выканаўца
Пеўчы голас сапрана
Інструменты вакал[d]
Жанры поп-музыка
Грамадская дзейнасць
Член у
Аўтограф Аўтограф
vanna-online.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ванна (харв.: Vanna), сапраўднае імя — Івана Раніловіч-Врдаляк (харв.: Ivana Ranilović-Vrdoljak; нар. 1 верасня 1970, Капрыўніца, Югаславія) — харвацкая спявачка, прадстаўніца Харватыі на 46-м песенным конкурсе «Еўрабачанне» у 2001 годзе (10-е месца).

Музычная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У дзяцінстве Раніловіч удзельнічала ў шматлікіх нацыянальных музычных фестывалях і конкурсах, перамагаючы ў некаторых з іх. У 1990 годзе дэбютавала на сцэне на фестывалі Zagrebfest, арганізаваным у Заграбе. У тым жа годзе яна перабралася з дому і пачала вучыцца ў сталіцы краіны, а таксама далучылася да гурта BOA. Неўзабаве пасля гэтага разам з прадзюсарам Іланам Кабільё яна заснавала дуэт Ilan & Ivana, у якім выступала да вясны 1991 года. У той час яна таксама была харысткай у гурце Electro Team, які граў музыку ў стылі еўрадэнс. У 1992 годзе яна стала вакалісткай і суаўтарам большасці песень гурта, дзякуючы чаму атрымала нацыянальнае прызнанне пад псеўданімам Ванна. У якасці вакалісткі гурта яна запісала з ём тры альбомы: Electro Team у 1992 годзе[2], Second to None у 1994 годзе[3] і Anno Domini 1996 у 1996 годзе[4], і запісала такія хіты, як «Tek je 12 sati»[5], «Da ti nisam bila dovoljna» і «Ja ti priznajem»[6]. У 1994 годзе яна выпусціла сольны сінгл «Sea of Love»[7].

У 1997 годзе яна выпусціла свой дэбютны сольны альбом I to sam ja[8]. Праз год яна вырашыла пакінуць гурт і цалкам пачаць сольную кар’еру. У тым жа годзе адбылася прэм’ера яе другога паўнафарматнага альбома пад назвай Ispod istog neba[9], які быў перавыдадзены праз два гады, дапоўнены новым сінглам спявачкі «Daj mi jedan dobar razlog»[10]. У 2000 годзе Ванна ўдзельнічала ў нацыянальным адборы з песняй «Kao rijeka» і заняла з ёй другое месца ў фінале, які адбыўся ў сярэдзіне лютага[11]. У тым жа годзе выйшаў яе трэці студыйны альбом пад назвай 24 sata[12], а таксама сінгл «2000 Years of Hope (Come with Me)», запісаны з нагоды новага тысячагоддзя ў дуэце з Янезам Лотрычам у суправаджэнні Сімфанічнага аркестра Харвацкага радыё і тэлебачання[13].

У 2001 годзе яна другі раз удзельнічала ў нацыянальным адборачным конкурсе «Еўрабачанне», на гэты раз з песняй «Strune ljubavi». У пачатку сакавіка яна выканала яе ў фінале адбору і атрымала найбольшую падтрымку журы і тэлегледачоў, дзякуючы чаму выйграла і была абрана прадстаўляць Харватыю на 46-м песенным конкурсе «Еўрабачанне», які праходзіў у Капенгагене[14]. 12 мая яна выступіла ў фінале конкурсу з англамоўнай версіяй песні («Strings of My Heart») і заняла 10-е месца, набраўшы 42 балы[15]. Песня ўвайшла ў яе першы канцэртны альбом пад назвай U Lisinskom, у які ўвайшоў гуказапіс яе канцэрта ў Канцэртнай зале імя Ватраслава Лісінскага ў Заграбе[16].

У 2003 годзе адбылася прэм’ера чацвёртага студыйнага альбома Ванны пад назвай Hrabra kao prije[17], які быў раскручаны сінгламі «Kao da me nema» і «Ne govori sve na glas»[18]. У 2007 годзе яна выпусціла новы альбом пад назвай Ledeno doba[19], а ў 2010 годзе — альбом Sjaj[20] .

У 2012 годзе яна праспявала ў якасці госця ў песні «Za tvoje oči» з шостага студыйнага альбома сербскага рок-гурта Neverne Bebe пад назвай Praštam[21].

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Ванна замужам за Андрэем Врдаляком, сынам харвацкага рэжысёра Антуна Врдаляка. У пары двое дзяцей: Лука (1998 г.н.) і Яна (2001 г.н.). Сям’я жыве ў Заграбе[22].

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Студыйныя альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Разам з Electro Team[правіць | правіць зыходнік]

  • Electro Team (1992)
  • Second to None (1994)
  • Anno Domini 1996 (1996)

Сола[правіць | правіць зыходнік]

  • I to sam ja (1997)
  • Ispod istog neba (1998)
  • 24 sata (2000)
  • Hrabra kao prije (2003)
  • Ledeno doba (2007)
  • Sjaj (2010)

Канцэртныя альбомы[правіць | правіць зыходнік]

  • U Lisinskom (2001)

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 жніўня 2015.
  2. Electro Team – Electro Team (англ.). discogs.com. Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2021. Праверана 3 сакавіка 2023.
  3. Electro Team – Second To None (англ.). discogs.com. Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2021. Праверана 3 сакавіка 2023.
  4. Electro Team – Anno Domini 1996 (англ.). discogs.com.
  5. ET* – Tek Je XII Sati (англ.). discogs.com. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2021. Праверана 3 сакавіка 2023.
  6. Electro Team – Ja Ti Priznajem (англ.). discogs.com. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2021. Праверана 3 сакавіка 2023.
  7. Vanna (2) – Sea Of Love (англ.). discogs.com. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2021. Праверана 3 сакавіка 2023.
  8. Vanna (2) – I To Sam Ja (англ.). discogs.com. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2021. Праверана 3 сакавіка 2023.
  9. Vanna (2) – Ispod Istog Neba (англ.). discogs.com. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2021. Праверана 3 сакавіка 2023.
  10. Vanna (2) – Ispod Istog Neba (англ.). discogs.com. Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2021. Праверана 3 сакавіка 2023.
  11. CROATIAN NATIONAL FINAL 2000 (англ.). natfinals.50webs.com. Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2022. Праверана 3 сакавіка 2023.
  12. Vanna (2) – 24 Sata (англ.). discogs.com. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2021. Праверана 3 сакавіка 2023.
  13. Vanna (2) & Janez Lotrič With Croatian Radiotelevision Symphonic Orchestra, The* – 2000 Years Of Hope (Come With Me) (англ.). discogs.com. Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2020. Праверана 3 сакавіка 2023.
  14. CROATIAN NATIONAL FINAL 2001 (англ.). natfinals.50webs.com. Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2009. Праверана 3 сакавіка 2023.
  15. Eurovision Song Contest 2001 (англ.). eurovision.tv. Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2021. Праверана 3 сакавіка 2023.
  16. Vanna (2) – U Lisinskom (англ.). discogs.com. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2021. Праверана 3 сакавіка 2023.
  17. Vanna (2) – Hrabra Kao Prije (англ.). discogs.com. Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2021. Праверана 3 сакавіка 2023.
  18. New album: Vanna releases Brave as before (англ.). esctoday.com (10 студзеня 2004). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2023. Праверана 3 сакавіка 2023.
  19. Vanna (2) – Ledeno Doba (англ.). discogs.com. Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2021. Праверана 3 сакавіка 2023.
  20. Vanna (2) – Sjaj (англ.). discogs.com. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2021. Праверана 3 сакавіка 2023.
  21. Neverne Bebe – VI Praštam (англ.). discogs.com. Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2021. Праверана 3 сакавіка 2023.
  22. Vanna: Zahvalna sam suprugu što me trpi, težak sam suputnik (харв.). vecernji.hr (9 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2016. Праверана 3 сакавіка 2023.