Конкурс песні Еўрабачанне 2001
| Конкурс песні Еўрабачанне 2001 | |
|---|---|
| Дата | |
| Фінал | 12 мая 2001 |
| Правядзенне | |
| Месца правядзення | |
| Вядучы(я) | Наташа Крон-Бак і Серэна Пілмарк |
| Тэлеканал гаспадароў | |
| Удзельнікі | |
| Колькасць краін | 23 |
| Вяртанне | |
| Адмовіліся ад удзелу | |
| Галасаванне | |
| Сістэма галасавання | Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў ацэнкамі 1-8, 10, 12 |
| Пераможная песня | |
| Еўрабачанне | |
| ◄2000 | |
Конкурс песні Еўрабачанне 2001 — 46-ы конкурс песні Еўрабачанне. Ён прайшоў 12 мая 2001 года ў горадзе Капенгаген (Данія). Арганізатары конкурсу сутыкнуліся з праблемай пошуку месца для яго правядзення. Ім стаў стадыён «Паркен». Ён стаў найбуйнейшым збудаваннем, які прымаў конкурс, сабраўшы 38 тысяч гледачоў. У конкурсе ўдзельнічалі 23 краіны. Польшча, Боснія, Славенія, Партугалія, Літва і Грэцыя вярнуліся ў лік удзельнікаў, замяніўшы 7 краін з горшым сярэднім вынікам за апошнія 5 гадоў.
З гэтага года тэлефоннае галасаванне зрабілася абавязковым. Аднак, Харватыя, Грэцыя і Мальта ўжывалі змяшаную мадэль галасавання, а Боснія і Герцагавіна, Турцыя і Расія выкарыстоўвалі галасаванне журы, што дапускалася ў выключных выпадках.
Падчас галасавання дацкі гурт «Aqua» выканаў свае хіты пад акампанемент дацкага перкусійная дуэта «Safri Duo».