Вапнаўка сценная
| Вапнаўка сценная | |||||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||
Вапнаўка сце́нная[1][2] (Gypsophila muralis) — від кветкавых раслін сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae), распаўсюджаны ў Еўразіі.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Лісце лінейнае, 1—2,5 мм даўжынёй. Чашачкі шырока званочкавыя, 2,5—3 мм даўжынёй. Пялёсткі ў два разы даўжэй чашачкі[2]. Аднагадовая травяністая расліна 5—15 см вышынёй. Сцябло багата галінаванае ад асновы, ад голага да практычна голага, блакітнавата-зялёнае. Лісце супраціўнае, без хвосціка. Ліставыя пласціны лінейныя, з цэлым краем, блакітнавата-зялёныя. Суквецце няшчыльнае шматкветкавае. Вяночак радыяльна-сіметрычны, далікатна ружовы, прыкладна 0,5—1 см шырынёй; пялёсткаў 5, цэлыя, цёмна-жыльных. Чашачка 5-лісточкавая, бела-паласатая. Тычынак 10. Плод — вузка-яйкападобны, расшчапляецца на 4 часткі, каробачка, даўжэй чашачкі[3].
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Распаўсюджаны ў Еўразіі; натуралізаваны ў Японіі, на далёкім усходзе Расіі, Канадзе [Антарыа, Квебек], паўночны ўсход ЗША[4][5][6].
Ва Украіне від расце на стэпавых схілах, ля дарог, пустазелле амаль на ўсёй тэрыторыі, часта[2].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Кветка
- Батанічная ілюстрацыя
- Вапнаўка сценная ў Мінску
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 62. — 160 с. — 2 350 экз.
- 1 2 3 Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наукова думка, 1987. — С. 79. (руск.) (укр.)
- ↑ luontoportti.com. (англ.)
- ↑ plantsoftheworldonline.org. (англ.)
- ↑ npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)
- ↑ bgbm.org. (англ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Песколюбочка постенная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Gypsophila muralis L. // ИАС «ООПТ России» (руск.)