Перайсці да зместу

Варвара Феафілаўна Мацюшка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Варвара Феафілаўна Мацюшка
Нараджэнне 2 лістапада 1910(1910-11-02)
Смерць невядома
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны II ступені Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн «Знак Пашаны»
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Варва́ра Феафі́лаўна Мацю́шка (2 лістапада 1910, в. Гаяны, цяпер Лагойскага р-на Мінскай вобласці — невядома) — беларускі савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, удзельніца Мінскага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Скончыла хіміка-тэхналагічны факультэт БПІ (1935)[1]. У 1935—1937 гадах — навуковы супрацоўнік, з 1939 года- намеснік дырэктара, дырэктар НДІ харчовай прамысловасці БССР. У 1937—1939 гадах — трэці сакратар ЦК ЛКСМБ. У жніўні 1941 года стварыла падпольную партыйна-камсамольскую групу. На яе кватэры (вул. Дабралюбава, 1/2) праводзіліся пасяджэнні Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б. З ліпеня 1942 года — член Варашылаўскага падпольнага РК КП(б)Б. З кастрычніка 1942 года — партызанка брыгады «Народныя мсціўцы імя В. Т. Варанянскага». У красавіку 1943 года адкліканая ў Маскву. З 1944 года — кіруючая трэстам Белкандытар[2], у 1950—1973 гадах — намеснік старшыні, старшыня Белпрамсавета, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення бытавога абслугоўвання і мясцовай прамысловасці пры СМ БССР, намеснік міністра бытавога абслугоўвання насельніцтва БССР.

У 1938—1940 гадах — кандыдат у члены, у 1960—1961 гадах — член ЦК КПБ, у 1961—1966 гадах — член Рэвізійнай камісіі КПБ. У 1938—1951, 1959—1963 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, у 1959—1963 гадах — намеснік Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

Узнагароджана ордэнам Леніна, ордэнам Айчыннай вайны II ступені, двума ордэнамі «Знак Пашаны», дзесяццю медалямі, трыма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, граматамі Савецкага камітэта ветэранаў вайны, ганаровым знакам «60 гадоў УЛКСМ».

Зноскі

  1. Навстречу 40-летию ВЛКСМ(руск.) // Советский инженер. — 1958. — № 15. Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2021.
  2. Матюшко Варвара Феофиловна // МИНСК — ГОРОД-ГЕРОЙ. Справочник / Гл. ред. П. У. Бровка. — Мн.: Главная редакция Белорусской Советской Энциклопедии. — С. 314. — 384 с. — 90 000 экз.