Варшава-Цэнтральная
Варшава-Цэнтральная (польск.: Warszawa Centralna) — галоўная чыгуначная станцыя і вакзал у Варшаве.
Будаўніцтва завершана ў 1975 годзе. Сюды прыбываюць цягнікі міжнародных зносін, у тым ліку з Мінска, Брэста і Гродна.
З 5 студзеня 2019 года Цэнтральнаму чыгуначнаму вакзалу ў Варшаве прысвоена імя кампазітара Станіслава Манюшкі[1].