Васіль Ігнацьевіч Сцяпура
Васіль Ігнацьевіч Сцяпура | |
---|---|
Нараджэнне |
6 лютага 1952 (72 гады) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Васіль Ігнацьевіч Сцяпура (нар. 6 лютага 1952, в. Раманавічы, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 6 лютага 1952 года ў в. Раманавічы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці.
Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут, ветэрынарны ўрач.
Працоўную дзейнасць пачаў ветэрынарным фельчарам Любчанскага ветэрынарнага ўчастка Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў ветэрынарным фельчарам саўгаса «Парэчча», галоўным ветэрынарным урачом саўгаса «Горка», старшынёй калгаса «1 Мая» Дзятлаўскага раёна. Займаў пасады старшыні Воранаўскага райвыканкама, першага намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама.
Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», ордэнам Пашаны, шасцю юбілейнымі медалямі, ордэнам Беларускай праваслаўнай царквы Свяціцеля Кірылы Тураўскага ІІ ступені[1]. Мае падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
- Нарадзіліся 6 лютага
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Дзятлаўскім раёне
- Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
- Старшыні Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта