Васіль Аляксеевіч Нябензя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Васіль Аляксеевіч Нябензя
руск.: Василий Алексеевич Небензя
Vasily Nebenzya at the 2019 St. Petersburg International Economic Forum.jpg

пастаянны прадстаўнік Расійскай Федэрацыі пра Арганізацыі Аб’яднаных Нацый[d]
з 27 ліпеня 2017

Нараджэнне 26 лютага 1962(1962-02-26) (60 гадоў)
Бацька Аляксей Нябензя[d]
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, палітык
Месца працы
Узнагароды
ордэн Пашаны ордэн Дружбы медаль ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені
Ганаровая грамата Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Васіль Аляксеевіч Нябензя (руск.: Василий Алексеевич Небензя; нар. 26 лютага 1962, Валгаград, РСФСР, СССР) — савецкі і расійскі дыпламат. Пастаянны прадстаўнік Расійскай Федэрацыі пры арганізацыі Аб’яднаных Нацый і ў Савеце бяспекі ААН з 27 ліпеня 2017 года[1]. Надзвычайны і паўнамоцны пасол (2014).

Намеснік міністра замежных спраў Расійскай Федэрацыі (1 чэрвеня 2013 — 27 ліпеня 2017).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 26 лютага 1962 года ў Валгаградзе. Бацькі:

  • Бацька — Аляксей Андрэевіч Нябензя (1923 — 25 сакавіка 1995), ураджэнец вёскі Новакрасіна Камышынскага павета Саратаўскай губерні (сёння — Руднянскага раёна Валгаградскай вобласці), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, член КПСС з 1944 года, з 1946 года — на камсамольскай працы, з 1950-х гадоў у Сталінградзе, працаваў першым сакратаром камітэта камсамола Сталінградскай вобласці, у 1958 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук на тэму «Сабекошт калгаснай прадукцыі і шляхі яе зніжэння»[2]. З 1960 года на партыйнай працы — загадчык аддзела прапаганды і агітацыі Сталінградскага (з 1961 года — Валгаградскага) абласнога камітэта КПСС, затым да 1973 года — другі сакратар абкама. З 1973 года ў Маскве — намеснік старшыні Дзяржкаміздата СССР, старшыня Савета па дзіцячай літаратуры, заслужаны работнік культуры РСФСР[3]. Аўтар публікацый па даведачнай літаратуры, а таксама па методыцы і арганізацыі статыстычнага ўліку твораў друку. Пахаваны разам з жонкай на Кунцаўскіх могілках (участак 11) у Маскве[4][5].
  • Маці — Антаніна Цімафееўна Нябензя (16 сакавіка 1923 — 23 красавіка 2008).

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Васіль Нябензя скончыў МДІМА МЗС СССР ў 1983 годзе, з таго ж года — на дыпламатычнай працы.

З 1988 па 1990 год — аташэ Пасольства СССР ў Тайландзе.

З 1990 па 1991 год — трэці сакратар упраўлення міжнародных эканамічных адносін МЗС СССР.

З 1991 год па 1992 год — другі сакратар упраўлення міжнародных арганізацый МЗС СССР, затым — МЗС Расіі.

З 1993 год па 1996 год — загадчык аддзела Дэпартамента міжнародных арганізацый МЗС Расіі.

З 1996 па 2000 год — саветнік, старшы саветнік Пастаяннага прадстаўніцтва Расіі пры ААН у Нью-Ёрку.

З 2000 па 2006 год — начальнік аддзела, намеснік дырэктара Дэпартамента міжнародных арганізацый МЗС Расіі.

З лістапада 2006 па лістапад 2011 года — намеснік пастаяннага прадстаўніка пры СГА ў Жэневе.

З 2011 па 2012 год — намеснік Пастаяннага прадстаўніка Расіі пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе.

З сакавіка 2012 года па чэрвень 2013 года — дырэктар Дэпартамента па гуманітарным супрацоўніцтве і правах чалавека МЗС Расіі.

З 1 чэрвеня 2013 год па 26 ліпеня 2017 года — намеснік міністра замежных спраў Расійскай Федэрацыі[6].

Пасол у ААН[правіць | правіць зыходнік]

21 красавіка 2017 года Міністэрства замежных спраў Расіі прапанавала кандыдатуру Васіля Нябензі на пасаду Пастаяннага прадстаўніка Расійскай Федэрацыі пры арганізацыі Аб’яднаных Нацый. 25 мая 2017 года кандыдатура ўхвалена профільным камітэтам Дзяржаўнай Думы, 29 мая 2017 года — профільным камітэтам Савета Федэрацыі. Прызначаны на пасаду пастаяннага прадстаўніка Расійскай Федэрацыі пры арганізацыі Аб’яднаных Нацый і ў Савеце Бяспекі ААН Указам Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна 27 ліпеня 2017 года[1].

Скандал на пасяджэнні Савета Бяспекі ААН[правіць | правіць зыходнік]

Абмеркаванне харчовага крызісу на пасяджэнні Савета Бяспекі ААН 6 чэрвеня 2022 года суправаджалася скандалам. Старшыня Еўрапейскага савета назваў прычынай крызісу расійскае ўварванне ва Украіну; Шарль Мішэль заявіў, што Расія выкарыстоўвае пастаўкі харчавання як зброю, што прыводзіць да збяднення насельніцтва краін, якія развіваюцца. В. А. Нябензя абвінаваціў Ш. Мішэля ў хлусні і пакінуў пасяджэнне[7].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

  • Жонка — Людміла Русланаўна Касінцава (нар. 1962)
  • Сын — Сергій (нар. 1994).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Ордэн Дружбы[8].
  • Ганаровая грамата МЗС Расіі.
  • Медаль ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені (26 лістапада 2011) — за вялікі ўклад у рэалізацыю знешнепалітычнага курсу Расійскай Федэрацыі і шматгадовую добрасумленную працу[9].
  • Медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» 2 ступені (Вышэйшы савет Еўразійскага эканамічнага саюза, 13 мая 2015 года) — за ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза[10].
  • Ганаровая грамата Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (30 чэрвеня 2019) — за вялікі ўклад у рэалізацыю знешнепалітычнага курсу Расійскай Федэрацыі[11].
  • Ордэн Пашаны (19 мая 2020) — за вялікі ўклад у рэалізацыю знешнепалітычнага курсу Расійскай Федэрацыі і шматгадовую добрасумленную дыпламатычную службу[12].
  • Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені (21 лютага 2022) — за вялікі ўклад у рэалізацыю знешнепалітычнага курсу Расійскай Федэрацыі і шматгадовую добрасумленную дыпламатычную службу[13].

Дыпламатычны ранг[правіць | правіць зыходнік]

  • Надзвычайны і Паўнамоцны пасланнік 2 класа (6 чэрвеня 2005)[14]
  • Надзвычайны і Паўнамоцны пасланнік 1 класа (9 лютага 2010)[15]
  • Надзвычайны і паўнамоцны пасол (10 лютага 2014)[16].

Зноскі

  1. а б Постоянным представителем России при ООН и Представителем России в Совбезе ООН назначен Василий Небензя (руск.) . Kremlin.ru (27 ліпеня 2017). — Указ Президента Российской Федерации №340 от 26 июля 2017 года «О Постоянном представителе Российской Федерации при Организации Объединенных Наций в Нью-Йорке, США, и Представителе Российской Федерации в Совете Безопасности Организации Объединенных Наций. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2022. Праверана 27 ліпеня 2017.
  2. Небензя А. А. Себестоимость колхозной продукции и пути её снижения. Автореферат диссертации на соискание учёной степени к. э. н. М.: изд. ВПШ и АОН, 1958.. Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2020. Праверана 17 сакавіка 2017.
  3. Положение о библиотечном деле в СССР // Советская библиография. — «Книга», 1985. — В. 209—214. — С. 70—71.
  4. В Волгоградской области замминистра иностранных дел России почтил память отца. ИА «Волга-Медиа» (4 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2018. Праверана 17 сакавіка 2017.
  5. Руднянский музей посетил замминистра иностранных дел РФ. Сетевое издание «Крестьянская жизнь.ру» (16 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 20172017-07-30. Праверана 17 сакавіка 2017.
  6. Указ Президента Российской Федерации от 01.06.2013 № 536 «О заместителе Министра иностранных дел Российской Федерации». Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2016.
  7. Ukraine war: EU blames Russia for food crisis prompting walkout Архівавана 7 чэрвеня 2022., BBC, 7.06.2022
  8. Небензя Василий Алексеевич. Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2017.
  9. Указ Президента Российской Федерации от 26 ноября 2011 года № 1542 «О награждении государственными наградами Российской Федерации». Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2016.
  10. Решение Высшего Евразийского экономического совета № 4 от 8 мая 2015 «О награждении медалью „За вклад в создание Евразийского экономического союза“». Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2015.
  11. Распоряжение Президента Российской Федерации от 30 июня 2019 года № 211-рп «О поощрении»
  12. Указ Президента Российской Федерации от 19.05.2020 № 330 ∙ Официальное опубликование правовых актов ∙ Официальный интернет-портал правовой информации. Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2020.
  13. Указ Президента Российской Федерации от 21 февраля 2022 года № 70 «О награждении государственными наградами Российской Федерации». Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2022.
  14. Указ Президента Российской Федерации от 06.06.2005 г. № 645 «О присвоении дипломатических рангов». Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2016.
  15. Указ Президента Российской Федерации от 09.02.2010 г. № 163 «О присвоении дипломатических рангов». Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2018.
  16. Указ Президента Российской Федерации от 10.02.2014 № 68 «О присвоении дипломатических рангов». Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]