Васіль Васілевіч Задняпраны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Васіль Задняпраны
Василий Заднепряный.jpg
Дата нараджэння: 9 кастрычніка 1954
Месца нараджэння: Мікалаеўская вобласць, Украінская ССР, СССР
Грамадзянства: Сцяг Беларусі Беларусь
Адукацыя:

Ваенна-палітычная акадэмія імя У. І. Леніна, Чалябінскі ваенны авіяцыйны інстытут штурманаў,

Ваенна-паветраная акадэмія імя Ю. А. Гагарына
Веравызнанне: праваслаўе
Партыя: Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці
Асноўныя ідэі: сацыялізм
Род дзейнасці: палітык
rpts.by

Васіль Задняпраны (нар. 9 кастрычніка 1954 года) — беларускi палiтык.

Бiяграфiя[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 9 кастрычніка 1954 года ў асялку Мартынаўскага Мікалаеўскай вобласці, Украінскай ССР.

1972-1976 гг. — вучоба ў Чэлябінскім ваенным авіяцыйным інстытуце штурманаў.

1976-1993 гг. — ваенная служба на лётных пасадах УС СССР. У 1984 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію ім. Ю. А. Гагарына — акадэмічныя курсы палітработнікаў ВПС. У 1984 годзе ў складзе змяшанай авіяцыйнай групоўкі прымаў удзел у баявых дзеяннях у Джмакратычнай Рэспубліцы Афганістан супраць маджахедаў.

У 1991 годзе скончыў з адзнакай Ваенна-палітычную акадэмію імя У. І. Леніна. Пасля заканчэння акадэміі атрымаў прызначэнне ў выпрабавальны інстытут ВПС СССР. У 1993 годзе, пасля развалу CССР, сышоў у адстаўку ў званні падпалкоўніка.

1993-2001 гг. — дырэктар вытворчага прадпрыемства «Гармонія» (аўтаперавозкі), 2001-2005 гг. — дырэктар замежнага прадпрыемства «Дакмар» (кандытарская фабрыка).

З 2005 года — Старшыня палiтычнага выканаўчага камітэтэ Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.

26 сакавіка 2006 года на V з’ездзе РППС абраны старшынёй партыi.

З 17 студзеня 2008 года па 2009 — Старшыня Рэспубліканскай асацыяцыі навучальных устаноў па падрыхтоўцы кіроўцаў транспартных сродкаў.

З 2009 года — член кансультацыйнага савета пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

З 2010 года — сустаршыня Форуму сацыялістаў краін СНД.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты на Алене Басенка. Мае двух сыноў, дзве ўнучкі і ўнука.

Спасылкi[правіць | правіць зыходнік]