Васіль Васілевіч Папоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Васілевіч Папоў
Дата нараджэння 7 лютага 1887(1887-02-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 лістапада 1955(1955-11-29) (68 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера геадэзія
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1938) і акадэмік Акадэміі навук Беларускай ССР (1950)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Васіль Васілевіч Папо́ў[1] (руск.: Василий Васильевич Попов; 7 лютага 1887 — 29 лістапада 1955) — вучоны, геадэзіст, доктар тэхнічных навук (1938), прафесар (1939), акадэмік Акадэміі навук БССР (1950), Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1954).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Няўзорава Скопінскага павета Разанскай губерні (у сучасным Пронскім раёне Разанскай вобласці Расіі). У 1906 годзе скончыў землямернае вучылішча ў Пензе, у 1911 годзе — Маскоўскі межавы інстытут. Выкладаў геадэзію ў Пензенскім землямерным вучылішчы. У 1914 годзе быў прызваны ў армію[2]. У 1918 годзе, пасля дэмабілізацыі, зноў у Пензенскім землямерным вучылішчы[2]. З 1924 года прафесар Днепрапятроўскага землеўпарадкавальнага тэхнікума[2]. З 1927 года В. В. Папоў у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, у 1927—1939 гадах на пасадзе загадчыка наноў створанай кафедры землеўпарадкавання[3]. Са жніўня 1941 года В. В. Папоў у Новасібірскім інстытуце інжынераў геадэзіі, аэрафотаздымкі і картаграфіі, дзе загадваў кафедрамі геадэзіі, вышэйшай геадэзіі і займаў пасаду намесніка дырэктара па навуковай частцы[2].

З 1949 года зноў у Беларусі. Выкладае ў Беларускім лесатэхнічным і Беларускім політэхнічным інстытутах. Адначасова з 1951 года акадэмік-сакратар Аддзялення фізіка-матэматычных навук Акадэміі навук БССР[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

В. В. Папову належаць навуковыя працы па паліганаметрыі, базісным вымярэнням, тэхніцы вылічэнняў. Арганізатар геадэзічных здымак Віцебска, Мінска, Гомеля і іншых гарадоў.

Сярод аублікаванага:

  • Схема и точ­ность геодезической опорной сети СССР, не­обходимой для обоснования съемок в разных масштабах (1935);
  • Уравновешивание сети полигонов: Пособие для инженеров и техников, выполняющих геодезические работы / Проф. В. В. Попов, д-р тех. наук, чл.-кор. Акад. наук БССР. — Москва: Геодезиздат, 1941.;
  • Траверс I класса Жирово-питомник (1952, у сааўтарстве).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

На будынку былога землямернага вучылішча ў горадзе Пенза ўстаноўлена мемарыяльная дошка[4].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Папо́ў Васіль Васілевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 557—558. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Папоў Васіль Васілевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 2001. — Т. 8. — С. 93.
  • Папоў Васіль Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 12. — С. 68—69.
  • Попов Василий Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 202.
  • Попов Василий Васильевич // Национальная академия наук Беларуси : энциклопедический справочник. — Минск, 2017. — С. 447—448.
  • Он обладал даром научного предвидения : о жизненном и творческом пути академика В. В. Попова ― основателя школы белорусских геодезистов / А. А. Соломонов. ― Минск, 1997.
  • В. В. Попов — выдающийся ученый и педагог / В. Н. Ганьшин, Л. С. Хренов // Построение сетей геодезического съемочного обоснования. ― Минск, 1963. — С. 93—107.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]